Meta выдаткуе пятую частку сваіх грошай на метасусвет налета
Каля 20% выдаткаў Meta у 2023 годзе прыпадуць на падраздзяленне Reality Labs, якая займаецца распрацоўкай метавёрсу. Пра гэта паведаміў тэхнічны дырэктар тэхнагіганта Эндру Босварт.
Гэта ненашмат больш за тыя 18%, якія кампанія вылучыла на развіццё тэхналогіі ў 3 квартале. То-бок асноўная частка расходаў па-ранейшаму будзе прыпадаць на праграмы Meta — Facebook, Instagram, WhatsApp і Messenger.
Як піша Bloomberg, каціроўкі Meta за гэты год упалі амаль на 65%. Некаторыя інвестары і аналітыкі крытычна ацэньваюць стаўку Марка Цукерберга на метавёрс. Кампанія між тым масава звальняе штат і скарачае выдаткі на супрацоўнікаў.
Падраздзяленне Reality Labs за студзень–верасень прынесла Meta $9,4 млрд страт. Для параўнання, чатыры згаданыя праграмы прынеслі ёй каля $32 млрд прыбытку.
Босварт таксама адзначыў, што 2022 год выявіўся для Meta складанейшым, ніж чакалася. Ён дадаў, што глабальныя эканамічныя праблемы і дадатковыя складанасці, якія ляглі на плечы ключавога бізнэсу кампаніі, прымусілі навакольных усумніцца ў разумнасці інвеставання ў метавёрс. Тым не менш адмова ад доўгатэрміновых мэт ва ўгоду кароткатэрміновым можа мець «катастрафічныя наступствы», працягнуў ён. Менеджар кажа, што 20% — гэта апраўданыя выдаткі на тэхналогію будучыні, якая дазволіць кампаніі заставацца лідарам у адной з самых канкурэнтных і інавацыйных сфер у свеце.
Читать на dev.by