Meta збірае каманду для ўбудоўвання АІ-тэхналогій у Facebook і Instagram

Кампанія створыць новую групу каманд, якія сфакусуюцца на генератыўным штучным інтэлекце.

1 каментарый

Пра гэта заявіў Марк Цукерберг у сваім фэйсбуку. У групу ўвойдуць некалькі каманд, якія будуць арганізаваныя пад кіраўніцтвам цяперашняга дырэктара па прадуктах Крыса Кокса. Цукерберг дадаў, што новыя «творчыя і экспрэсіўныя» АІ-інструменты будуць задзейнічаныя ў сэрвісах кампаніі.

«Мы вывучаем магчымасці працы з тэкстам (напрыклад, чаты ў WhаtsApp і Messenger), з выявамі (напрыклад, крэатыўныя фільтры Instagram і рэкламныя фарматы), а таксама з відэа і мультымадальнымі магчымасцямі. Нам трэба будзе зрабіць фундаментальную працу, перш ніж мы дабяромся да сапраўды футурыстычных магчымасцей, але я ў захапленні ад усяго новага, што мы створым на гэтым шляху», — напісаў Цукерберг.

Meta паказала платную верыфікацыю акаўнтаў у Facebook і Instagram
Па тэме
Meta паказала платную верыфікацыю акаўнтаў у Facebook і Instagram
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Па тэме
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Meta рыхтуе новыя звальненні, прыпыніла планаванне бюджэтаў, застопарыла працу
Па тэме
Meta рыхтуе новыя звальненні, прыпыніла планаванне бюджэтаў, застопарыла працу

Читать на dev.by