Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Такім тэхнагігант хоча знізіць выдаткі. Цукерберг адзначыў, што Meta і яе супрацоўнікам трэба рыхтавацца да таго, што «новая эканамічная рэальнасць будзе працягвацца яшчэ шмат гадоў».
Усяму віной, паводле яго слоў, неспрыяльныя вонкавыя ўмовы: працэнтныя стаўкі, якія растуць і прымушаюць кампаніі зацягваць паясы, геапалітычная нестабільнасць, якая расце і вядзе да валацільнасці, а таксама зарэгуляванасць, якая тармозіць рост кампаній і прыводзіць да павелічэння выдаткаў на інавацыі.
Акрамя гэтага, у рамках плана па дасягненні большай эканамічнасці і эфектыўнасці Meta закрые 5 тысяч пакуль не запоўненых вакансій.
Пад скарачэнне патрапіць частка рэкруцёраў — ім паведамяць пра звальненне ўжо сёння. Да тэхналагічных каманд хваля дакаціцца пры канцы красавіка, а бізнэс-сегмент накрые пры канцы мая.
Таксама Meta працягвае памяншаць праслойку менеджараў сярэдняга звяна і выдаткі на праекты другараднай важнасці. Пра гэта раней казала фінансавая дырэктарка кампаніі Сьюзен Лі. Цукерберг назваў штучны інтэлект, метасусвет і сямейства праграм прыярытэтнымі напрамкамі для інвестыцый і развіцця Meta.
«Рацыянальнейшая арганізацыя будзе хутчэй рэалізоўваць галоўныя прыярытэты. Людзі будуць прадукцыйнейшымі, а іхняя праца будзе прыносіць ім больш задавальнення і аддачы», — напісаў Цукерберг.
Читать на dev.by