Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google

Meta анансавала моўную мадэль пад назвай LLaMA для стварэння чатботаў ды іншых прадуктаў на аснове штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

Падобныя інструменты здольныя пісаць артыкулы, твіты, код, адказваць на пытанні карыстальнікаў у дыялогавым рэжыме і генераваць іншы тэкст. LLaMA пакуль не ўжываецца ў фірмовых прадуктах Meta. Кампанія плануе адкрыць доступ да яе для вонкавых даследчыкаў.

LLaMA паказаная ў некалькіх версіях: на 13 млрд, 17 млрд, 33 млрд і 65 млрд параметраў. Для яе трэніроўкі выкарыстоўваліся тэксты на 20 мовах.

Meta адзначае, што менш буйныя і больш прадукцыйныя мадэлі накшталт LLaMA спрашчаюць вывучэнне тэхналогіі даследчыкам, у распараджэнні якіх няма вялікіх аб’ёмаў вылічальных магутнасцей і рэсурсаў для навучання падобных мадэляў.

Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Па тэме
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Па тэме
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Чатбот Microsoft больш не расказвае пра свае пачуцці і проста абрывае размову
Па тэме
Чатбот Microsoft больш не расказвае пра свае пачуцці і проста абрывае размову

Читать на dev.by