Meta запусціла падпіску Quest Plus для VR-гульняў
Кампанія запусціла падпіску, якая дасць карыстальнікам доступ «да найлепшых гульняў на платформе».
Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг расказаў, што кошт Quest Plus складае $7,99 на месяц або $59,99 на год. Падпіска даступная для карыстальнікаў гарнітуры Quest 2. Карыстальнікі будуць атрымліваць па дзве гульні на месяц. Падобную мадэль выкарыстоўвае Sony, якая прапаноўвае падпіску PlayStation Plus з бясплатнымі гульнямі.
Раней Meta паказала шлем змяшанай рэальнасці Quest 3 за $499. Гаджат паступіць у продаж восенню гэтага года і будзе падтрымліваць больш за 500 гульняў і праграм. Таксама кампанія пакажа новыя сэрвісы ў дзень запуску. Пазней Apple паказала сваю гарнітуру Vision Pro, якую раскрытыкаваў Цукерберг.
Meta паказала АІ-генератар музыкі MusicGen
Meta паказала АІ-генератар музыкі MusicGen
Meta спехам паказала VR-шлем Quest 3, апярэдзіўшы Apple
Meta спехам паказала VR-шлем Quest 3, апярэдзіўшы Apple
Meta прадала Giphy — у 6 разоў танней, ніж купіла тры гады таму
Meta прадала Giphy — у 6 разоў танней, ніж купіла тры гады таму
Читать на dev.by