Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Паводле ўнутранай дакументацыі, якую атрымаў Business Insider, Meta ставіць канкрэтныя колькасныя мэты па долі кода і задач, якія павінны выконвацца з дапамогай ШІ-інструментаў. Гэтыя метрыкі збіраліся па розных падраздзяленнях і ахопліваюць мэты на канец 2025 года і планы на 2026-ы.
Паводле ўнутранай дакументацыі, якую атрымаў Business Insider, Meta ставіць канкрэтныя колькасныя мэты па долі кода і задач, якія павінны выконвацца з дапамогай ШІ-інструментаў. Гэтыя метрыкі збіраліся па розных падраздзяленнях і ахопліваюць мэты на канец 2025 года і планы на 2026-ы.
Самыя жорсткія патрабаванні — у прадуктовых камандах. У так званых «ключавых прадуктах», куды ўваходзяць Facebook, WhatsApp і Messenger, да канца 2025 года планавалася, каб 55% усіх змяненняў кода былі «agent-assisted», а 80% інжынераў узроўню мідлоў і сеньёраў выкарыстоўвалі ШІ-інструменты — уключаючы ўнутраныя рашэнні накшталт DevMate і Metamate, а таксама Google Gemini. Пры гэтым акцэнт робіцца менавіта на ўкараненне інструментаў, а не строга на долю кода, напісанага ШІ.
У інфраструктурным ШІ-падраздзяленні Scalable ML мэты ніжэй, але ўсё роўна жорсткія: да лютага 2026 года — ад 50% да 80% кода з удзелам ШІ. У дакуменце асобна адзначана, што гэтыя паказчыкі могуць не адсочвацца фармальна праз метрыкі, што паказвае на больш гнуткі падыход унутры каманды.
Самыя амбіцыйныя планы — у камандаў, якія адказваюць за ключавыя крэатыўныя прадукты: у першай палове 2026 года 65% інжынераў павінны пісаць больш за 75% свайго «закомічанага» кода з дапамогай ШІ. Гэта значыць гаворка ўжо не проста пра выкарыстанне інструментаў, а пра фактычны зрух асноўнай распрацоўкі ў бок AI-assisted падыходу.
Гэтыя мэты — частка больш шырокай стратэгіі Марка Цукерберга па пераўтварэнні Meta ў «ШІ-натыўную» кампанію. Раней паведамлялася, што выкарыстанне ШІ ўжо пачалі ўлічваць у ацэнцы эфектыўнасці супрацоўнікаў, а ўнутры кампаніі прымяняюцца ўласныя ШІ-інструменты нават для напісання водгукаў пра калег. Паралельна Meta перабудоўвае структуру камандаў — уводзіць ШІ-ролі накшталт AI Builder і AI Pod Lead і пераходзіць да больш плоскай арганізацыі з невялікімі камандамі.
Унутры кампаніі гэтую трансфармацыю апісваюць як спробу радыкальна павысіць прадуктыўнасць распрацоўкі і якасць прадуктаў за кошт ШІ. Пры гэтым Meta падкрэслівае, што ў ацэнцы супрацоўнікаў важны не сам факт выкарыстання ШІ, а вынік, які ён дае. На фоне гэтай перабудовы кампанія таксама праводзіць скарачэнні: на гэтым тыдні былі звольненыя некалькі соцень супрацоўнікаў, у тым ліку ў падраздзяленні Reality Labs.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.