Microsoft дадала АІ-памочніка Copilot у Microsoft 365

Кампанія ўкараніла АІ-памочніка пад назвай Copilot у сэрвіс Microsoft 365.

1 каментарый

Памочнік пабудаваны на базе моўнай мадэлі GPT-4 і з’яўляе сабою чат-бот, размешчаны ў бакавой панэлі. Сэрвіс дапаможа генераваць тэкст у Word, ствараць прэзентацыі ў PowerPoint і табліцы ў Excel. Таксама Copilot зможа адсочваць абнаўленні ў звязаных праектах, будучыя сустрэчы ў Microsoft Teams і працаваць з лістамі ў Outlook.

Магчымасці Copilot:

  • У Word сэрвіс дапаможа напісаць тэкст на аснове іншых файлаў, адрэдагаваць яго і абагульніць;
  • У Excel — аналізаваць і візуалізаваць даныя з дапамогай каманд на натуральнай мове;
  • У PowerPoint — ствараць прэзентацыі на аснове гатовых дакументаў, прапаноўваць план выступу, наладжваць гатовыя макеты;
  • У Outlook — разабраць уваходную пошту, прапаноўваць адказы і аб’ядноўваць галіны лістоў;
  • У Teams — расшыфроўваць размову ў рэальным часе і прапанаваць дзеянні ў кантэксце размовы.

У кампаніі падкрэслілі, што Copilot — гэта паўнавартасная сістэма, якая аб’ядноўвае праграмы Microsoft 365 з данымі Microsoft Graph і нейрасеткай GPT-4. Microsoft Graph дазваляе апрацоўваць унікальны кантэкст карыстальніка і рабіць яго больш выніковым. Copilot адпраўляе запыт спачатку ў Graph для атрымання кантэксту, затым у GPT-4, пасля адказ праверыць Grpah на бяспеку і адпаведнасць.

Microsoft: расійскія хакеры рыхтуюць масіраваную кібератаку ва Украіну
Па тэме
Microsoft: расійскія хакеры рыхтуюць масіраваную кібератаку ва Украіну
Bloomberg: Microsoft выдаткоўвае сотні мільёнаў на стварэнне суперкамп’ютара для ChatGPT
Па тэме
Bloomberg: Microsoft выдаткоўвае сотні мільёнаў на стварэнне суперкамп’ютара для ChatGPT
Microsoft плануе выпусціць тостар у стылі Xbox
Па тэме
Microsoft плануе выпусціць тостар у стылі Xbox

Читать на dev.by