Microsoft хоча звольніць як мага больш менеджараў і тых, хто не заняты ў распрацоўцы
Кампанія плануе новую хвалю скарачэнняў, якая можа пачацца ўжо ў траўні. У адрозненні ад папярэдніх звальненняў, што тычыліся супрацоўнікаў з нізкімі паказчыкамі, новыя скарачэнні закрануць менеджараў сярэдняга звяна і тых, хто не задзейнічаны ў распрацоўцы.
Кампанія плануе новую хвалю скарачэнняў, якая можа пачацца ўжо ў траўні. У адрозненні ад папярэдніх звальненняў, што тычыліся супрацоўнікаў з нізкімі паказчыкамі, новыя скарачэнні закрануць менеджараў сярэдняга звяна і тых, хто не задзейнічаны ў распрацоўцы.
Паводле крыніц Business Insider, некаторыя каманды Microsoft актыўна абмяркоўваюць магчымасць скарачэння менавіта кіраўнічых пазіцый. Мэта гэтых захадаў — павелічэнне «зоны кантролю» менеджараў, гэта значыць колькасці супрацоўнікаў, што падпарадкоўваюцца аднаму кіраўніку.
Крыніцы, што займаюць высокія пасады ў кампаніі і пажадалі застацца ананімнымі, адзначаюць, што гэтыя планы знаходзяцца на стадыі абмеркавання. Пакуль не ясна, колькі менавіта працоўных месцаў можа быць скасавана, але адзін з суразмоўцаў паведаміў, што гаворка ідзе пра значную частку іх каманды.
Унутры Microsoft таксама вядуцца дыскусіі аб скарачэнні суадносін паміж менеджарамі і інжынерамі. Напрыклад, цяпер у падраздзяленнях гэтыя суадносіны складаюць прыкладна 5,5 інжынера на аднаго менеджара, а мэта — дасягнуць паказчыка 10:1. Адна з крыніц патлумачыла, што гэты паказчык фактычна з’яўляецца індыкатарам таго, колькі людзей займаецца напісаннем кода.
Раней сёлета кампанія звольніла каля дзвюх тысяч супрацоўнікаў, якіх прызналі неэфектыўнымі паводле шкалы ManageRewards slider. Шкала ад 0 да 200 балаў уплывае на памер узнагароджанняў у выглядзе акцый і грашовых бонусаў. Сярэдзіна дыяпазону складае 100 балаў, а ацэнкі 0, 60 і 80 адпавядаюць нізкім паказчыкам, у той час як 120, 140 і 200 балаў — высокім. Напрыклад, супрацоўнікі з «Impact 80» атрымліваюць 60% ад звычайнага аб’ёму акцый і 80% ад максімальнага бонуса.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.