Microsoft шукае ахвотных на свой офіс у Нью-Ёрку

Microsoft здае ў субарэнду офісныя плошчы на Манхэтэне, піша Bloomberg. Гэта далёка не адзіная тэхнакампанія, якая адмаўляецца ад нерухомасці на фоне масавых звальненняў.

5 каментарыяў

Паводле даных фірмы ў сферы камерцыйнай нерухомасці CoStar, Microsoft выставіла на рынак 3900 квадратных метраў арандаваных плошчаў на Таймс-сквер. Прадстаўнікі тэхнагіганта адмовіліся ад каментароў.

Як адзначае Bloomberg, напярэдадні Microsoft скасавала планы адкрыцця новага офіснага комплексу ў Лондане.

Сёлета здаваць офісы ў субарэнду на Манхэтэне таксама сталі Twitter і Spotify. Адмовіцца ад часткі сваёй нерухомасці раней вырашылі Alphabet, Meta і Amazon.

Усё гэта ставіць у складанае становішча ўладальнікаў офісных памяшканняў, якія фіксуюць як ніколі высокі ўзровень пустых плошчаў і нізкі попыт. Яшчэ вельмі нядаўна сітуацыя была зусім іншай, а кампаніі з тэхналагічнай галіны былі аднымі з галоўных арандатараў.

Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Па тэме
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне

Читать на dev.by