Microsoft паабяцала не ўводзіць пяцідзёнкі, як Amazon. Ды ёсць адное «але»
Amazon нядаўна загадала ўсім карпаратыўным супрацоўнікам ад 2025 года хадзіць у офіс пяць дзён на тыдзень. Кіраўніцтва Microsoft запэўніла сваіх падначаленых, што не плануе браць прыклад з канкурэнта, пакуль гэта не шкодзіць прадукцыйнасці.
Як адзначае Business Insider, у Microsoft дзейнічае даволі гнуткая палітыка — большасці супрацоўнікаў дазволена працаваць аддалена, а многія актыўныя вакансіі прадугледжваюць, што кандыдаты змогуць працаваць з дому мінімум палову часу.
На нядаўнім унутраным сходзе выканаўчы віцэ-прэзідэнт падраздзялення распрацоўкі Microsoft Скот Гатры заявіў супрацоўнікам, што кампанія не збіраецца мяняць сваю RTO-палітыку, калі толькі не зафіксуе зніжэння прадукцыйнасці працы. Яго словы выданню перадалі два супрацоўнікі, якія прысутнічалі на мітынгу.
Цяпер Microsoft пазіцыянуе гібрыдны графік працы як спосаб утрымаць таленты і павысіць іх прадукцыйнасць.
«Калі вы знойдзеце час, каб правільна арганізаваць яго, вашыя супрацоўнікі будуць больш уцягнутымі, больш прадукцыйнымі і больш згуртаванымі, нават калі іх падзяляюць кіламетры. І яны са значна меншай верагоднасцю сыдуць да канкурэнта, у якога больш складаная і гнуткая мадэль працы, чым у вас», — заяўляў адзін з топ-менеджараў Microsoft у жніўні.
Читать на dev.by