Microsoft павысіла цэны на падпіскі Game Pass і прыдумала новы тарыф

Кампанія анансавала змены цэн на падпіскі, мэта якіх — стымуляваць кансольных геймераў пераходзіць на даражэйшыя тарыфы.

Пакінуць каментарый

Кошт падпісак вырасце ва ўсім свеце: гэта тычыцца тарыфаў Xbox Game Pass Ultimate, PC Game Pass і Xbox Game Pass Core (12 месяцаў). Для новых падпісчыкаў змены ўступяць у сілу 10 ліпеня, для астатніх карыстальнікаў платформы — 12 верасня.

  • Xbox Game Pass Ultimate падаражэе з $16,99 і €14,99 да $19,99 і €17,99;
  • PC Game Pass падаражэе з $9,99 і €9,99 да $11,99 і €11,99;
  • Xbox Game Pass Core (12 месяцаў) падаражэе з $59,99 і €59,99 да $74,99 і €69,99.

Для карыстальнікаў у Турцыі, ПАР і Аргенціне павысіцца кошт Xbox Game Pass Core на адзін, тры і шэсць месяцаў, у Індыі — на шэсць месяцаў. Табліцу з рэгіянальнымі цэнамі можна паглядзець тут. Таксама ад 10 ліпеня стане немагчыма аформіць падпіску Xbox Game Pass для кансоляў, бягучыя падпісчыкі з аўтаматычным падаўжэннем тарыфу могуць працягваць карыстацца падпіскай.

Замест тарыфу Xbox Game Pass для кансоляў кампанія анансавала тарыф Xbox Game Pass Standard за $15 на месяц. План улучае гульні для кансоляў, доступ да мультыплэеру, зніжкі для ўдзельнікаў Game Pass, аднак гульні ў дзень рэлізу не будуць даступныя. Некаторыя гульні з тарыфу Xbox Game Pass Ultimate і PC Game Pass могуць дадаць у бібліятэку Xbox Game Pass Standard пазней.

Meta хоча ажывіць метасусвет з дапамогай гульняў з генератыўным АІ
Па тэме
Meta хоча ажывіць метасусвет з дапамогай гульняў з генератыўным АІ
Microsoft і Apple выйшлі з рады дырэктараў OpenAI — спалохаліся рэгулятараў
Па тэме
Microsoft і Apple выйшлі з рады дырэктараў OpenAI — спалохаліся рэгулятараў
Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады
Па тэме
Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады

Читать на dev.by