Microsoft расказала пра «прынцыпы доступу да АІ», якіх прытрымліваецца
Прэзідэнт кампаніі Брэд Сміт расказаў пра прынцыпы, якіх прытрымліваецца Microsoft для садзейнічання інавацыям і канкурэнцыі ў галіне АІ.
Microsoft укараніла АІ-інструменты ва ўсе свае асноўныя прадукты. Публікацыя «Прынцыпаў доступу да штучнага інтэлекту» стала адказам на асцярогі канкурэнтаў і рэгулятараў праз рынкавае дамінаванне кампаніі. Microsoft з’яўляецца галоўным інвестарам OpenAI, нядаўна яна ўклала вялікія сродкі ў французскі стартап Mistral.
Кампанія абавязалася не выкарыстоўваць закрытай інфармацыі або даных распрацоўшчыкаў, атрыманых у выніку стварэння і разгортвання мадэляў АІ у Microsoft Azure, для канкурэнцыі з гэтымі мадэлямі, а таксама гарантаваць кліентам лёгкі экспарт даных і міграцыю да іншага пастаўшчыка воблачных паслуг.
«Паколькі мы ўступаем у новую эру, заснаваную на штучным інтэлекце, мы лічым, што цяпер найлепшы час для таго, каб сфармуляваць прынцыпы, якія будуць вызначаць, як мы будзем кіраваць нашай інфраструктурай цэнтраў апрацоўкі даных АІ і іншымі важнымі актывамі АІ ва ўсім свеце», — заявіў Сміт.
Читать на dev.by