Microsoft: расійскія хакеры рыхтуюць масіраваную кібератаку на Украіну

Кампанія апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што ад студзеня гэтага года расійскія кібергрупы карэктуюць сваю дзейнасць.

2 каментарыя

Аналітыкі мяркуюць, што іх мэта — разбуральны ўплыў і збор разведвальнай інфармацыі пра грамадзянскія і ваенныя аб’екты Украіны і яе партнёраў. Паводле слоў аўтараў справаздачы, адная з груп, «падобна, рыхтуецца да новай дэструктыўнай кампаніі». У публікацыі пазначана, што асабліва актыўная расійская хакерская каманда пад назвай Sandworm.

Даследнікі заўважылі, што Sandworm выпрабоўвае «дадатковыя магчымасці праграм-вымагальнікаў, якія могуць быць выкарыстаныя для разбуральных нападаў на арганізацыі па-за межамі Украіны, якія выконваюць ключавыя функцыі ў ланцужках паставак».

Таксама Microsoft выявіла па меншай меры дзевяць розных «чысцільшчыкаў» і два тыпы праграм-вымагальнікаў, якія выкарыстоўваліся супраць больш як ста ўкраінскіх арганізацый, пачынаючы ад студзеня 2022 года. Таксама вырасла колькасць схаваных расійскіх кібераперацый, накіраваных на кампраметацыю ўкраінскіх арганізацый у заходніх краінах.

МТС плануе запусціць расійскі аналаг Youtube
Па тэме
МТС плануе запусціць расійскі аналаг Youtube
«Зло не пераможа ніколі»: Аўтары S.T.A.L.K.E.R. 2 адказалі на патрабаванні расійскіх хакераў
Па тэме
«Зло не пераможа ніколі»: Аўтары S.T.A.L.K.E.R. 2 адказалі на патрабаванні расійскіх хакераў
РБК: «Яндэкс» хочуць хутчэй падзяліць, а фонд менеджараў можа атрымаць расійскі бізнэс
Па тэме
РБК: «Яндэкс» хочуць хутчэй падзяліць, а фонд менеджараў можа атрымаць расійскі бізнэс

Читать на dev.by