Microsoft збіраецца звольніць 11 тысяч супрацоўнікаў — СМІ

Microsoft плануе звольніць тысячы супрацоўнікаў у розных краінах на тле глабальнага эканамічнага спаду. Пра гэта даведаўся брытанскі тэлеканал Sky News.

4 каментарыя

Штат Microsoft налічвае больш за 220 тысяч чалавек. Адправіць «пад нож» могуць каля 5%, то-бок прыкладна 11 тысяч чалавек. Некаторыя аналітыкі з Уол-стрыт чакаюць, што лічба можа выявіцца яшчэ большай.

Кампанія ўжо завяршае распрацоўку плана. Афіцыйна пра звальненні можа быць абвешчана найбліжэйшымі днямі.

Прадстаўнікі Microsoft адмовіліся каментаваць журналістам «чуткі і здагадкі».

Microsoft цяпер займае трэцяе месца ў спісе найдаражэйшых кампаній свету — яе рынкавая капіталізацыя складае $1,79 трлн. На наступным тыдні, 24 студзеня, тэхнагігант мае даць справаздачу за другі фінансавы квартал.

У студзені маштабныя скарачэнні таксама анансавалі Amazon і Salesforce. Першая скароціць 18 тысяч чалавек замест запланаваных раней 10 тысяч, то-бок каля 6% сваіх супрацоўнікаў на карпаратыўных пасадах. Другая плануе звольніць 10% — прыкладна 7 тысяч, а паводле некаторых паведамленняў — яшчэ 10% на працягу года. Meta пазбавіцца ад 11 тысяч супрацоўнікаў, HP — ад 6 тысяч, але расцягне звальненні на колькі гадоў.

У кастрычніку Microsoft папярэдзіла пра падзенне продажаў у сваім воблачным падраздзяленні, якое з’яўляецца галоўнай крыніцай яе выручкі. Кампанія тады адзначыла, што ў перыяд эканамічнай нявызначанасці буйныя карпаратыўныя кліенты пераглядаюць свае выдаткі.

Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Па тэме
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Insider: Salesforce плануе звольніць яшчэ 10%
Па тэме
Insider: Salesforce плануе звольніць яшчэ 10%
HP звальняе да 10% штату
Па тэме
HP звальняе да 10% штату

Читать на dev.by