МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць

На днях паведамлялася, што рашэнне аб адкрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю Польшча будзе каардынаваць з Літвой. Прэс-сакратар нашага МЗС Руслан Варанкоў пракаментаваў сітуацыю агенцтву БелТА.

2 каментарыя

«Не прэм’еру Польшчы і тым больш Літвы вырашаць, калі адновяць сваю працу пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу „Баброўнікі“ і „Кузніца“», — адзначыў Варанкоў. Але дадаў, што ў Беларусі ўлічваюць іх заявы і лічаць патрэбным пазначыць сваю «прынцыповую пазіцыю». Ён патлумачыў, што мяжа — гэта складаная інжынерна-тэхнічная і арганізацыйная сістэма, і любыя змены ў яе працы патрабуюць двухбаковай падрыхтоўкі.

«Беларусь пагодзіцца з адкрыццём са свайго боку мяжы тады і толькі тады, калі будзе цалкам гатова да гэтага інфраструктурна, кадрава і, што найбольш важна, у сферы бяспекі», — заявіў прадстаўнік МЗС.

Ён папракнуў заходніх суседзяў у непаслядоўнасці — маўляў, пастаянна пераносяць аб’яўленыя тэрміны і пераглядаюць прынцыповыя рашэнні.

«У цэлым аднаўленне функцыянавання пунктаў пропуску не можа і не будзе рэгулявацца аднабаковымі рашэннямі. Гэтага ж падыходу мы будзем прытрымлівацца і ва ўзаемадзеянні з літоўскім бокам, які напярэдадні ўвёў абмежаванні на беларуска-літоўскай мяжы», — сказаў Варанкоў. Таксама, па яго словах, для аднаўлення працы КПП трэба «наладжваць прафесійны дыялог паміж кампетэнтнымі службамі», а дасягнутыя з Польшчай дамоўленасці «павінны быць стабільнымі і надзейнымі».

Між тым Telegram-канал «Наша граніца» паведаміў, што польскія вайскоўцы, верагодна, пачалі прыбіраць загароджы ў «Кузніцы» — учора дэмантавалі бетонныя тэтраэдры і процітанкавыя вожыкі.

У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Па тэме
У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Па тэме
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц

Читать на dev.by