Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Днямі з’явілася інфармацыя пра тое, што Польшча хутка можа аднавіць рух праз яшчэ два пагранпераходы з Беларуссю — Кузьніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца). Ва ўрадзе краіны ўдакладнілі, прыкладна калі.

1 каментарый

Польскі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі паведаміў, што калі гэта адбудзецца, то на некалькі тыдняў пазней, чым планавалася.

«Мы, верагодна, зрабілі б гэта значна раней, калі б не той факт, што Літва адначасова свае пераходы з Беларуссю зачыняе. Літоўцы — нашыя партнёры, мы з імі ў кантакце», — патлумачыў Кервіньскі. Яго намеснік Чэслаў Мрочак пацвердзіў, што Польшча будзе каардынаваць адкрыццё сваіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы з Літвой.

Цяпер прадстаўнік польскага ўрада Адам Шлапка паведаміў агенцтву PAP, што прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і яго літоўская калега Інга Ругіненэ дамовіліся аб адкрыцці згаданых КПП «прыкладна ў сярэдзіне лістапада». Дакладныя даты не названыя.

«Учора я размаўляла з прэм’ер-міністрам Польшчы па тэлефоне. Гэта была вельмі падрабязная, вычарпальная размова, і мы вырашылі, што прэм’ер-міністр Польшчы адкладзе адкрыццё межаў. Гэта азначае, што мы каардынуем нашыя дзеянні і на сёння межы будуць зачыненыя як у Польшчы, так і ў Літве, — цытуе Ругіненэ літоўскі партал lrt.lt.

На польскія планы паўплывала тое, што Літва зачыніла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада. Праз Шальчынінкай (Беняконі) і Мядзінінкай (Каменны Лог) будуць прапускаць абмежаваны круг асоб. На гэтым фоне павялічылася колькасць транспарту, які чакае выезду з Беларусі праз мяжу з Польшчай.

Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Па тэме
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
За 7 гадзін праехала амаль 1000 аўто — што адбываецца на польска-беларускай мяжы пасля адкрыцця
За 7 гадзін праехала амаль 1000 аўто — што адбываецца на польска-беларускай мяжы пасля адкрыцця
Па тэме
За 7 гадзін праехала амаль 1000 аўто — што адбываецца на польска-беларускай мяжы пасля адкрыцця
Чытайце таксама
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі

Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)
23 каментарыя
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
17 каментарыяў
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
20 каментарыяў
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

А в Литве депутаты обсуждали как вышлют всех белорусов и "помашут ручкой". Вот и пришло время когда уже прямым текстом шлют, а люди терпят... ЕС большой - нет, надо жрать кактус