«Мільён — гэта ўжо ні пра што». Як (не) рыхтуюцца да пенсіі ў Беларусі, Польшчы і ЗША
Меркаванні разыходзяцца: адным удаецца адкладваць ды інвеставаць, іншыя вымушаны пастаянна залазіць у падушку бяспекі і думаць пра тое, якую яшчэ прафесію можна атрымаць.
Меркаванні разыходзяцца: адным удаецца адкладваць ды інвеставаць, іншыя вымушаны пастаянна залазіць у падушку бяспекі і думаць пра тое, якую яшчэ прафесію можна атрымаць.
А як у вас справы з падрыхтоўкай да старасці? Дзяліцеся ў каментарыях.
Польшча: «Купляем акцыі і аблігацыі, пакуль ёсць магчымасць»
Вікторыя, сістэмны аналітык:
— Я не веру, што ІТ можа гарантаваць спакойную старасць — як і любая іншая сфера дзейнасці. Пакуль ёсць магчымасць, зарабляем ды інвестуем. Кожны месяц пэўную суму пералічваем на брокерскі рахунак і купляем акцыі або аблігацыі. Проста зараз гэта не прыносіць даходу, больш разглядаем як укладанне ў доўгатэрміновую перспектыву.
У цэлым, інвестыцыямі і захаваннем грошай я цікавілася яшчэ ў Беларусі, але там інструментаў для самастойнага інвеставання не так шмат. Пакуль адсоткі былі нармальныя, трымала ўклады ў валюце і беларускіх рублях. У нейкі момант перастала гэта рабіць, але не пакідала думка, што проста адкладваць недастаткова — трэба, каб грошы працавалі. Да таго ж у старасці хочацца ўсё ж не гібець на маленькую пенсію, а нармальна жыць на нейкі пасіўны даход.
Пасля легалізацыі ў Польшчы мы з мужам зарэгістраваліся на даступных брокерскіх сервісах і пачалі патроху інвеставаць. Сумы атрымліваюцца розныя ў залежнасці ад бягучых выдаткаў і непрадбачаных трат, але стараемся рабіць гэта кожны месяц, каб выпрацоўвалася стабільнасць. І важна — інвестыцыйныя грошы адразу пераводзім на брокерскі рахунак, каб на звычайнай картцы не ляжалі.
Калі на рахунку збіраецца пэўная сума, глядзім, што можам купіць. Увогуле, мы стараемся сачыць за рынкам і цэнамі на акцыі на працягу паўгода, але ў асноўным абапіраемся на інтуіцыю. Звычайна выбіраем нейкія базавыя акцыі ІТ-кампаній, а таксама медычныя, банкаўскія, са сферы энергетыкі.
Вядома, акцыі могуць паляцець уніз, але, гледзячы на мінулы вопыт — быццам бы ўсё роўна ўсё ідзе ўгору. Нейкія доўга могуць быць унізе, але потым усё роўна падымаюцца. Тыя акцыі, у якія мы ўклаліся спачатку, выраслі ўжо ў 1,5–2 разы. Цяпер паказвае 40% даходу.
Мы ў гэтым плане не вельмі нервуемся. Для нас гэта папросту варыянт захавання і назапашвання такім чынам грошай. Ну і такая сабе скарбонка, з якой у самы крытычны момант можна будзе дастаць фінансы.
Каб крыху знізіць рызыкі ад таго, што некаторыя акцыі падаюць у цане, балансуем партфель акцыямі і аблігацыямі з іншых сфер.
Некаторыя акцыі выплачваюць дывідэнды. У нас яны невялікія, бо мы інвестуем невялікія сумы, але ўсё роўна прыемна — гэта матывуе займацца гэтым і далей. Праўда, за 4 гады мы ніякія дывідэнды яшчэ не здымалі. Усё вяртаем назад у куплю.
Пакуль мы не назбіралі тых сумаў, на якія можна было б спакойна жыць у старасці, таму ў планах — працягваць інвеставаць да пэўнай сумы або пакуль ёсць магчымасць. Калі прырост будзе даваць больш адчувальны вынік, можна будзе нават здымаць невялікія сумы — разумеючы, што робіш гэта не сабе ў страту.
Ну і яшчэ ў планах абзавесціся нерухомасцю, якую можна будзе здаваць у арэнду. Але гэта ўжо моцна на будучыню.
Беларусь. «Добрай крыніцай даходу можа стаць нерухомасць»
Дзмітрый, распрацоўшчык:
— Я ў першую чаргу зыходжу з таго, што ўсе людзі смяротныя — і часам раптоўна. Тое ж самае датычыць і нашых магчымасцей. Адпаведна, айцішка, як і любая іншая прафесія, прыносіць даход роўна да таго часу, пакуль ты можаш і хочаш працаваць. Таму рана ці позна ўзнікае пытанне: а што будзе, калі гэта крыніца даходу кончыцца?
І тут ужо пачынаецца іншая гісторыя — не як і колькі ты зарабляеш, а як распараджаешся сваімі грашыма і маёмасцю. Я, напрыклад, стараюся думаць праактыўна і не траціць увесь даход на спажыванне. Частку грошай адкладваю ды інвестую.
Добрай дадатковай крыніцай даходу можа стаць нерухомасць, якая будзе прыносіць больш грошай, чым гарантуе дзяржаўная пенсія. Цяпер мы жывём у даволі вялікай кватэры, бо растуць дзеці. А пазней яе можна будзе памяняць на больш кампактны варыянт, а розніцу ўкласці яшчэ ў адну кватэру пад арэнду.
Ведаю хлопцаў, якія ўкладваюцца ў куплю аблігацый, фондавы рынак — і такім чынам фарміруюць сабе яшчэ адну крыніцу пасіўнага даходу. Я пакуль да гэтага варыянту толькі прыглядаюся, але таксама хацеў бы паспрабаваць.
У сваім асяроддзі бачу іншую стратэгію: некаторыя калегі загадзя асвойваюць дадатковую прафесію. Адзін з маіх сяброў, напрыклад, навучыўся на дальнабойшчыка — гэта прафесія з даволі лёгкім уваходам і зразумелым даходам. Другі пачаў развіваць уласны праект, а трэці, працягваючы працаваць у ІТ, атрымаў яшчэ кваліфікацыю ў псіхалогіі.
І тут гаворка не толькі пра тое, што адна крыніца даходу ў ІТ цяпер можа быць занадта ненадзейнай, але і пра запасны варыянт на выпадак крызісу, выгарання або банальнай стомленасці.
Таму я б не зводзіў усё да праблем у ІТ. Справа хутчэй у тым, наколькі чалавек увогуле гатовы да таго, што любая праца можа ў любы момант скончыцца.
ЗША. «Важна сачыць, каб грошы не проста ляжалі, а інвеставаліся»
Вольга, архітэктар практыкі:
— Пенсія — гэта пытанне краіны, дзе ты збіраешся на яе выходзіць. У Штатах цяпер вельмі цяжка сабе нешта гарантаваць праз кошты на ахову здароўя. Можна ўсё жыццё адкладваць на старасць, назбіраць спецыяльныя 150 000$ на медабслугоўванне, але далей — як пашанцуе. У звычайнай сітуацыі гэтых грошай можа хапіць і на 30 гадоў, а ў выпадку хваробы можна і за паўгода ўсё спусціць.
Тут не дзяржава, а па сутнасці бізнес, заточаны на зараблянне грошай. Многія рэчы, якія ў іншых краінах успрымаюцца як нешта само сабой зразумелае, у Амерыцы моцна залежаць ад працадаўцы, страхоўкі і канкрэтнага штата. Напрыклад, на федэральным узроўні ў работнікаў няма гарантаваных аплачваемых адпачынкаў і бальнічных.
Раней усе гаварылі пра «чарадзейную лічбу» ў мільён долараў — маўляў, калі накопіш, то можаш спакойна выходзіць на пенсію. Цяпер гэта сума ўвогуле не ўспрымаецца як нешта, што дае гарантыі. У майго бойфрэнда на рахунках ужо больш за мільён і яшчэ спадчына намячаецца — але і блізка няма адчування, што можна будзе выйсці на пенсію раней за 70 і не жыць у беднасці.
Мне разабрацца з назапашваннямі дапамог фінансавы кансультант, да якога я звярнулася пару гадоў таму. Ён не толькі прывёў мае рахункі ў парадак, але і навучыў самастойна ў іх разбірацца.
Напрыклад, цяпер я разумею, дзе ў мяне ляжаць грошы, колькі я на іх (не) зарабляю, куды іх можна перакласці, што можна скласці разам — а што, наадварот, дывэрсіфікаваць, дзе ў мяне назапашванні на пенсію з маленькай рызыкай, а дзе з вялікай, як старыя 401(k) (employer-sponsored retirement account, або пенсійны рахунак ад працадаўцы) перавесці ў IRA (Individual Retirement Account), як мінімізаваць кошт кіравання гэтымі рахункамі і г. д.
Большасць людзей — асабліва тых, хто не вельмі шмат зарабляе — не могуць сабе дазволіць адкладваць і баяцца нават глядзець у бок усіх гэтых рахункаў. Але насамрэч за гэтым важна сачыць, гэтым трэба займацца. Я цяпер шкадую, што не звярнулася да кансультанта гадоў на 5 раней — цяпер у мяне было б як мінімум адсоткаў на 20 больш грошай.
Можна знайсці куча калькулятараў, якія дапамагаюць разлічваць, якую суму і да якога ўзросту трэба адкласці. Пры гэтым не забываць і пра дзяржаўныя ліміты, якія не дазваляюць назапашваць бясконца. Людзі нават прыдумляюць розныя схемы — напрыклад, знаходзяць другую працу хаця б на пару гадзін у тыдзень, бо гэта мяняе тое, як яны могуць адкладваць на пенсію.
Я ў свой час гэта ўсё мэтанакіравана вывучала, але ведаю, што нават далёка не ўсе мясцовыя разумеюць, як гэта працуе.
Да таго ж праўда ў тым, што ў большасці людзей у Штатах на пенсію не адкладзена прыкладна нічога. У апошні час папулярныя жарты з разраду: «Стандартная парада па фінансах — 50% даходу траціць на патрэбы, 30% — на забавы і 20% — на зберажэнні. А што рабіць тым, хто працуе на трох працах і 70% сукупнага даходу аддае проста на арэнду?».
Таму мая галоўная стратэгія, мабыць — гэта працаваць, па магчымасці адкладваць, адкладзенае — інвеставаць. Ну і сачыць за здароўем і пазбягаць запазычанасцей на крэдытных картках, каб не ствараць раптоўных залішніх выдаткаў.
Яшчэ Польшча. «Даход упаў, падушка бяспекі амаль вычарпалася»
Дар’я, UI/UX-дызайнер:
— Бум ІТ прыходзіўся на 2018-2020, можа нават на 2021, калі рынак падладжваўся пад дыстанцыйнікаў. Зараз жа, у часы ШІ, ніхто яшчэ да канца не разумее, як яго выкарыстоўваць, як абмяжоўваць, як (не) адаптаваць пад свой прадукт. Рынак стаў пра працадаўцу — а гэта значыць, што ты, як працаўнік, цяпер не вельмі цэнішся.
Вось і атрымліваецца, што калі раней можна было спакойна працаваць і адкладваць грошы на светлую старасць, то цяпер увогуле незразумела, што рабіць. Я бачу два варыянты развіцця падзей: альбо ўсё стане зусім дрэнна і большасць прафесій замяніць ШІ (пісьменнікаў, дызайнераў, праграмістаў), альбо, наадварот, увойдуць у сілу этычныя нормы па выкарыстанні штучнага інтэлекту — і мы яшчэ крыху пажывём.
Калі кампаніі і далей будуць у такіх колькасцях скарачаць людзей, то няму каму будзе купляць усе вырабляемыя тавары і паслугі. Тым жа джунам ужо няма дзе працаваць.
Шчыра кажучы, у мяне пакуль няма нейкай стратэгіі па выхадзе або ўмацаванні ўласных пазіцый у бягучай сітуацыі. Настроі хутчэй упадніцкія.
Перыядычна я думаю, якую новую прафесію я магу атрымаць, якую не зможа замяніць ШІ — але пакуль не разумею, у які бок рухацца і што мяняць. А калі не мяняць, то незразумела, ці патрэбен ты рынку. Пакуль проста вучуся новаму, праходжу курсы ў сваёй жа сферы. Атрымліваць нейкую глабальна новую адукацыю ў эміграцыі — таксама задачка са зорачкай. Як мінімум, патрэбен добры ўзровень мовы, а я пераехала зусім нядаўна.
Яшчэ я пачала выкладаць ёгу, але пакуль ад яе занадта слабы даход, каб спадзявацца на яго ў старасці.
А з іншых падстраховак — толькі невялікія інвестыцыі ў брокерскую кампанію з гадавым адсоткам і падушка бяспекі на некалькі месяцаў, якая знатна вычарпалася за апошні час. Даход таксама ўпаў, таму нават не ведаю, ці атрымаецца вярнуцца да ранейшага памеру той самай падушкі — не кажучы ўжо пра тое, каб адкладваць на старасць…
По известному правилу 3 % один миллион евро накоплений -- это приблизительно 30.000 евро (до налогов) в год. На руки это в Германии примерно 2.500 евро до налогов или около 1.500 евро после уплаты налога на прирост капитала, медстраховки и страховки по уходу. (Точная сумма зависит, разумеется, от того, сколько именно капитала "приросло" за время накоплений.)
Аренда моего дома в баварском селе уже сегодня стоит 1.700 €. Так что всего этого миллиона хватило бы разве чтобы гасить аренду регулярными выплатами. Еда, транспорт, путешествия и прочее -- это уже не входит.
Но это никак не те пальмы, яхты и коктейли, которые представлялись нам в детстве, когда мы слышали слово "миллионер".
А потом еще счет за отопление газом того баварского дома удвоится из-за независимых причин и придется заложить неожидано еще 1 тыс евро в месяц, или зуб поломается и делать протез.
Не говоря уже о том что 3% прироста не покрывает даже роста цен. Официальная среднегодовая инфляция за последние 5 лет была 7%.
В общем даже много миллионов в таком темпе на горизонте 10-20 лет - не гарантия.
1000 евро в мес. на отопление даже после удвоения - это или очень большой, или очень плохо утепленный дом. И топят сейчас все больше не газом, а электричеством. И установка солнечных панелей субсидируется. И электричество летом можно запулить в систему, потом отобрать зимой. Наконец, на 1000 евро в мес. можно просто уехать жить в Грецию или на Сицилию на холодные месяцы.
Да. Я для себя считал: для на самом деле СПОКОЙНОЙ пенсии мне нужно примерно семь миллионов евро в сегодняшних деньгах.
Дивидендная доходность MSCI World сейчас порядка 1-1,5 %. Если взять совсем консервативный 1 %, семь миллионов дают около 70.000 € в год. После немецкого налога на доходы етф с акциями останется примерно пять тысяч евро в месяц.
Недвижимость к тому моменту должна быть своя и полностью выплачена. Так что пять штук чистыми на жизнь двум пенсионерам -- вполне окей.
Конечно, можно жить и по правилу 3 % и ежегодно изымать из портфеля гораздо больше -- донадоговая доходность MSCi world с учётом дивидендов в среднем составляет 8-9 процентов. Но мне чисто психологически нравится максимально консервативная модель: капитал не трогаем вообще, живём примерно на то, что он сам выдаёт наружу.
Так что да, скопить семь лимонов — и на пенсию. :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 верасня 2026, 21:24
Ты действительно готов при наличии такой суммы держать ее на счету брокера? Ну даже если раскидать по 1 млн на XTB, Schwab и Capital.com.
В один день какие то ребята на лодках возьмут и порежут кабели, или дрон в дата центр упадет, или у правительства появятся вопросы или хакер группа.. не сказать что это высокая вероятность но даже если скромные 2%, рискуешь взять, и потерять все. И раз речь о пенсии то горизонт времени это 10-20-30 лет то и шансы что такой малый шанс случится сильно возрастает.
При такой сумме я бы больше волновался не о приросте а сохранности капитала.
Ты ж разумееш што пры такім сцэнарыі будзе дрэнна не толькі людзям з грашыма на рахунках, але і звычайным людзям такім як і ты ? Біржы та запрацуюць, а звычайныя людзі ўжо будуць рабаваць крамы таму што ім есці няма чаго.
Калі сістэма рухне то пацягне за сабой усіх, з двума кватэрамі ў Мінску не спасешся
Это ж не миллионы там физически лежат. У брокера по сути хранятся лишь метафорические блокнотики, в которых записано: "По состоянию на 20.10.2026 юзер Немецкий Гастарбайтер обладает десятком акций Даймлера и двумя десятками акций VW". Какие бы повода кто бы ни перерезал, моё право собственности на доли компаний от этого не исчезнет.
Хакерская атака -- да, кто-то может, конечно, от моего имени залогиниться в банке, продать все мои доли во всех етф и вывести деньги за рубеж. Но я не знаю ни одного актива, не подверженного подобному риску. Дом может сгореть, кэш из-под матраса могут украсть, золото из сейфа тем более.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
так жизнь жизни рознь. Может вы мечтаете в Лала ленде на своей вилле с бассейном чилить. Тогда да. Лям это ниачом
По известному правилу 3 % один миллион евро накоплений -- это приблизительно 30.000 евро (до налогов) в год. На руки это в Германии примерно 2.500 евро до налогов или около 1.500 евро после уплаты налога на прирост капитала, медстраховки и страховки по уходу. (Точная сумма зависит, разумеется, от того, сколько именно капитала "приросло" за время накоплений.)
Аренда моего дома в баварском селе уже сегодня стоит 1.700 €. Так что всего этого миллиона хватило бы разве чтобы гасить аренду регулярными выплатами. Еда, транспорт, путешествия и прочее -- это уже не входит.
Но это никак не те пальмы, яхты и коктейли, которые представлялись нам в детстве, когда мы слышали слово "миллионер".
А потом еще счет за отопление газом того баварского дома удвоится из-за независимых причин и придется заложить неожидано еще 1 тыс евро в месяц, или зуб поломается и делать протез.
Не говоря уже о том что 3% прироста не покрывает даже роста цен. Официальная среднегодовая инфляция за последние 5 лет была 7%.
В общем даже много миллионов в таком темпе на горизонте 10-20 лет - не гарантия.
1000 евро в мес. на отопление даже после удвоения - это или очень большой, или очень плохо утепленный дом. И топят сейчас все больше не газом, а электричеством. И установка солнечных панелей субсидируется. И электричество летом можно запулить в систему, потом отобрать зимой. Наконец, на 1000 евро в мес. можно просто уехать жить в Грецию или на Сицилию на холодные месяцы.
Просто на пенсии надо жить по средствам, не в баварском селе а в болгарском, и тогда хватит
Да. Я для себя считал: для на самом деле СПОКОЙНОЙ пенсии мне нужно примерно семь миллионов евро в сегодняшних деньгах.
Дивидендная доходность MSCI World сейчас порядка 1-1,5 %. Если взять совсем консервативный 1 %, семь миллионов дают около 70.000 € в год. После немецкого налога на доходы етф с акциями останется примерно пять тысяч евро в месяц.
Недвижимость к тому моменту должна быть своя и полностью выплачена. Так что пять штук чистыми на жизнь двум пенсионерам -- вполне окей.
Конечно, можно жить и по правилу 3 % и ежегодно изымать из портфеля гораздо больше -- донадоговая доходность MSCi world с учётом дивидендов в среднем составляет 8-9 процентов. Но мне чисто психологически нравится максимально консервативная модель: капитал не трогаем вообще, живём примерно на то, что он сам выдаёт наружу.
Так что да, скопить семь лимонов — и на пенсию. :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 верасня 2026, 21:24
и умереть с семью лимонами на счету?
Ну рано или поздно да. Или, если детям и внукам будет нужнее, то можно и с ними поделиться долей малой.
Хотя, конечно, учитывая тенденции в современной Германии, меня скорее попросит поделиться государство. Причем долей уже немалой. ))
Ты действительно готов при наличии такой суммы держать ее на счету брокера? Ну даже если раскидать по 1 млн на XTB, Schwab и Capital.com.
В один день какие то ребята на лодках возьмут и порежут кабели, или дрон в дата центр упадет, или у правительства появятся вопросы или хакер группа.. не сказать что это высокая вероятность но даже если скромные 2%, рискуешь взять, и потерять все. И раз речь о пенсии то горизонт времени это 10-20-30 лет то и шансы что такой малый шанс случится сильно возрастает.
При такой сумме я бы больше волновался не о приросте а сохранности капитала.
Ты ж разумееш што пры такім сцэнарыі будзе дрэнна не толькі людзям з грашыма на рахунках, але і звычайным людзям такім як і ты ? Біржы та запрацуюць, а звычайныя людзі ўжо будуць рабаваць крамы таму што ім есці няма чаго.
Калі сістэма рухне то пацягне за сабой усіх, з двума кватэрамі ў Мінску не спасешся
Это ж не миллионы там физически лежат. У брокера по сути хранятся лишь метафорические блокнотики, в которых записано: "По состоянию на 20.10.2026 юзер Немецкий Гастарбайтер обладает десятком акций Даймлера и двумя десятками акций VW". Какие бы повода кто бы ни перерезал, моё право собственности на доли компаний от этого не исчезнет.
Хакерская атака -- да, кто-то может, конечно, от моего имени залогиниться в банке, продать все мои доли во всех етф и вывести деньги за рубеж. Но я не знаю ни одного актива, не подверженного подобному риску. Дом может сгореть, кэш из-под матраса могут украсть, золото из сейфа тем более.
Финансовая аналитика, которую мы заслужили