Мінпрацы хоча забараніць наймальнікам «падмяняць» працоўныя дамовы падрадам

У Беларусі плануюць унесці шэраг зменаў у Працоўны кодэкс. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка парталу 1prof.by. Сярод іншага могуць з’явіцца навінкі па дамовах падраду.

3 каментарыя

Паводле слоў чыноўніцы, Мінпрацы збіраецца забараніць падмену працоўных праваадносін грамадзянска-прававымі — то бок замест працоўнай дамовы заключаць дамову падраду.

«На жаль, сёння распаўсюджаная практыка, калі наймальнік імкнецца мінімізаваць свае абавязкі перад работнікам і замест працоўнай дамовы, якая прадугледжвае сацыяльныя гарантыі (адпачынкі, бальнічныя), заключае грамадзянска-прававую дамову. Такі падыход звязаны з мноствам рызык. Ён пазбаўляе работніка магчымасці атрымання асноўных сацыяльна-працоўных правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам», — заявіла Паўлючэнка.

Яна таксама адзначыла, што сёння галоўнай патрэбай рынку працы з’яўляюцца кадры. Улады хочуць забяспечыць большую гнуткасць у падборы работнікаў. У прыватнасці, зняць абмежаванні, якія цяпер не дазваляюць наймальніку і работніку заключаць кантракт на тры гады замест аднаго.

Яшчэ адна ініцыятыва — замацаваць у Працоўным кодэксе інстытут настаўніцтва, то бок навучання маладых спецыялістаў дасведчанымі супрацоўнікамі. «Сёння, у сувязі з неабходнасцю замацавання маладых кадраў, іх адаптацыі, вывучэння карпаратыўнай культуры, гэтая тэма набывае асаблівую актуальнасць», — патлумачыла міністр. Зараз гэтае пытанне ў заканадаўстве не ўрэгуляванае, а наймальнікі вырашаюць яго ў межах сваіх лакальных прававых актаў.

Узровень канкурэнцыі ў беларускім ІТ — адзін з самых высокіх на рынку працы
Па тэме
Узровень канкурэнцыі ў беларускім ІТ — адзін з самых высокіх на рынку працы
Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне канвенцыі аб падвойным падаткаабкладанні з Беларуссю
Па тэме
Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне канвенцыі аб падвойным падаткаабкладанні з Беларуссю

Читать на dev.by