«Мая энергія канчаецца»: зонд NASA развітаўся з зямлянамі і даслаў апошняе фота Марса

NASA апублікавала фатаграфію, зробленую пасадачным модулем InSight на Марсе. Хутчэй за ўсё, гэта апошні здымак, перададзены апаратам.

1 каментарый

У подпісу да фатаграфіі гаворыцца: «Мая энергія канчаецца, так што гэта можа быць апошняй выявай, якую я змагу адправіць. Аднак не турбуйцеся за мяне: час тут быў прадукцыйным і ціхамірным. Калі я змагу працягваць размаўляць з маёй камандай, я гэта зраблю і неўзабаве адпішуся тут. Дзякуй, што застаяцеся са мной».

Агенцтва патлумачыла, што апошні раз InSight звязваўся з касмічным караблём 15 снежня, 18 снежня апарат не адказаў на паведамленні з Зямлі. Мяркуецца, што пасадачны модуль перастаў працаваць. Паведамляецца, што цягам некалькіх апошніх месяцаў InSight адчуваў недахоп энергіі, бо яго сонечныя батарэі ўсё больш пакрываліся марсіянскім пылам.

NASA страціла кантакт з месячным караблём Orion на 47 хвілін
Па тэме
NASA страціла кантакт з месячным караблём Orion на 47 хвілін
NASA: беспілотны карабель Orion абляцеў Месяц
Па тэме
NASA: беспілотны карабель Orion абляцеў Месяц
NASA паказала, як будзе забіраць узоры марсіянскага грунту на Зямлю
Па тэме
NASA паказала, як будзе забіраць узоры марсіянскага грунту на Зямлю

Читать на dev.by