МТС плануе запусціць расійскі аналаг Youtube

Кампанія вырашыла стварыць паўнавартасны відэахостынг з сэрвісу гульнявога стрымінгу WASD.

6 каментарыяў

Паводле даных «Камерсанта», на платформе з’явяцца трансляцыі гульняў, а таксама кантэнт ад карыстальнікаў: агляды фільмаў, відэа-блогі, б’юці-блогі ды іншае. Паводле слоў крыніцы, пасля перазапуску «праект мае стаць аналагам Youtube і TikTok». Перазапуск WASD запланаваны на восень 2023 года.

«Ужо закантрактаваны неабходны аб’ём вылічальных магутнасцей, ідзе пашырэнне каманды», — заявіла іншая крыніца. Перазапуск можа абысціся ў 1,5-2 мільярды рублёў. Платформа WASD была запушчаная ў 2019 годзе. Таксама ад 2021 года адзіную платформу «VK Відэа» развівае VK. На тле чутак пра магчымае блакаванне Youtube холдынг «Газпром-Медыя» развівае відэахостынг Rutube.

«Зло не пераможа ніколі»: Аўтары S.T.A.L.K.E.R. 2 адказалі на патрабаванні расійскіх хакераў
Па тэме
«Зло не пераможа ніколі»: Аўтары S.T.A.L.K.E.R. 2 адказалі на патрабаванні расійскіх хакераў
РБК: «Яндэкс» хочуць хутчэй падзяліць, а фонд менеджараў можа атрымаць расійскі бізнэс
Па тэме
РБК: «Яндэкс» хочуць хутчэй падзяліць, а фонд менеджараў можа атрымаць расійскі бізнэс
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
Па тэме
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй

Читать на dev.by