На айцішніцу завялі крымінальную справу за данаты

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне ІТ-спецыялісткі Ксеніі Алькенавай. Мяркуючы з профілю ў лінкедзіне, да студзеня 2022 яна працавала ў кампаніі Wargaming, цяпер у пошуках працы. 

Відэа з ператрусам у яе кватэры з’явілася ў тэлеграм-канале, які звязваюць з беларускімі сілавікамі.

43 каментарыяў

Паведамляецца, што ў 2020–2021 гадах Ксенія нібыта заданаціла ў фонды салідарнасці праз фэйсбук 425 долараў агулам. Цяпер на яе завялі крымінальную справу за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

На пачатку студзеня стала вядома, што айцішнікаў, якія данацілі ў фонды, сталі выклікаць на гутаркі ў КДБ. У спісах спецслужбаў апынуліся супрацоўнікі розных кампаній, у тым ліку буйных. Супрацоўнікі спецслужбы прапаноўвалі ІТ-спецыялістам, якія прыходзілі на гутаркі, перавесці ў дзяржаўныя арганізацыі (на выбар) суму ў 10 разоў большую за данат.

Знайшлі айцішнікаў, якія ўжо гутарылі пра данаты. Падрабязнасці
Па тэме
Знайшлі айцішнікаў, якія ўжо гутарылі пра данаты. Падрабязнасці
ІТ-дырэктары пабывалі ў КДБ на «ветлівай размове» пра данаты. Вось іх аповед
Па тэме
ІТ-дырэктары пабывалі ў КДБ на «ветлівай размове» пра данаты. Вось іх аповед
Ці праўда, што данат 10Х дапаможа? А можа, гэта прызнанне віны? Разбор
Па тэме
Ці праўда, што данат 10Х дапаможа? А можа, гэта прызнанне віны? Разбор

Читать на dev.by