Нагуляліся? Фанаты Apple вяртаюць свае гарнітуры Vision Pro

Апошнія дні многія пакупнікі гарнітуры змяшанай рэальнасці Vision Pro спяшаюцца аднесці яе назад у краму — Apple дазваляе гэта зрабіць на працягу 14 дзён пасля пакупкі. Найчасцейшая прычына звязаная з дыскамфортам пры працяглым нашэнні, тлумачыць The Verge.

7 каментарыяў

Карыстальнікі скардзяцца, што дэвайс коштам $3500 выклікае ў іх галаўны боль і рухальную млоснасць. Таксама ёсць прэтэнзіі да масы гарнітуры і нагружанасці яе пярэдняй часткі.

Продакт-менеджар The Verge Паркер Арталані нават лічыць яе вінаватай у тым, што ў яго лопнуў сасуд у воку — і, здаецца, не толькі ён. Арталані прызнае, што ў выкарыстанні Vision Pro сапраўды чароўная, але насіць яе жудасна нязручна, нават калі нядоўга, праз цяжар і канструкцыю раменьчыка, якім яна замацоўваецца на галаве. Да таго ж яна занадта дарагая, а таму — адмова. Але ён гатовы абзавесціся асобнікам з наступных пакаленняў, калі распрацоўшчыкі выправяць «болькі» першага.

Автор публикации @parkerortolani
Посмотреть в Threads

Іншыя юзеры таксама кажуць, што Vision Pro — найкруцейшая тэхналогія, якую яны будзь-калі трымалі ў руках. Але ўсё роўна здаюць гарнітуру, бо праз 10 хвілін нашэння пачынае балець галава.

Для кагосьці праблема не толькі ў «жалезе». Карыстальнікі адзначаюць, што на дадзеным этапе гарнітура не дадае ім столькі прадукцыйнасці, каб гэта апраўдвала куплю, і для забавы яна патрэбная не ўсім. Кодзіць у ёй таксама непрактычна, а ад спробаў сфакусаваць позірк зноў жа пачынаюцца галаўныя болі. Камусьці, каб пераканацца ў бескарыснасці гаджата для сябе, хапае пары гадзін.

Цукерберг разнёс VR-гарнітуру Apple: «Quest 3 лепшая — і кропка!»
Па тэме
Цукерберг разнёс VR-гарнітуру Apple: «Quest 3 лепшая — і кропка!»

Читать на dev.by