NASA страціла кантакт з месячным караблём Orion на 47 хвілін
Агенцтва нечакана страціла кантакт з капсулай Orion, прычыны дагэтуль застаюцца невядомымі.
Беспілотны карабель карэктна працаваў ад моманту запуску, аднак 23 лістапада сувязь з сістэмай Deep Space Network, якая адказвае за камунікацыі з караблём, была страчаная. «За апошнія некалькі дзён рэканфігурацыя паспяхова праводзілася некалькі разоў, каманда расследуе прычыну страты сігналу», — паведамілі прадстаўнікі NASA.
Каманда NASA вырашыла праблему з дапамогай чарговай рэканфігурацыі на Зямлі. Цяпер інжынеры вывучаюць даныя, каб вызначыць прычыну паломкі. Цяпер Orion працуе ў штатным рэжыме без аніякіх прыкмет збояў. 25 лістапада карабель запусціць рухавік, дзякуючы якому навукоўцы разлічваюць вывесці яго на калямесячную арбіту. 1 снежня капсула вернецца на Зямлю.
Читать на dev.by