NASA паказала навагоднія здымкі Марса з сумётамі
Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала здымкі планеты напярэдадні новага марсіянскага года, які пачынаецца 26 снежня.
Навагоднія здымкі зрабіў апарат Mars Express летась, але навукоўцы вырашылі апублікаваць кадры толькі цяпер. Праз разраджаную атмасферу снег на Марсе сустракаецца вельмі рэдка.
Атмасфера планеты складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу, гэты газ замярзае зімой. Сумёты складаюцца з часцінак сухога лёду, які ўтвараецца ад пераходу вуглякіслага газу ў цвёрдую фазу. Вышыня сумётаў не перавышае метра.
Снег бывае толькі ў самых халодных краях Марса. Снег, што падае з неба, вялікая рэдкасць, а сняжынкі на планеце не шасціпрамянёвыя, а кубічныя праз малекулярную структуру вуглякіслага газу. Больш за ўсё снегу размешчана на полюсах Марса. У самыя халодныя месяцы тэмпература там апускаецца да -123 °C.
Читать на dev.by