Спадчыннікі Джорджа Карліна дамовіліся з аўтарамі яго АІ-вобраза

Спадчыннікі амерыканскага коміка Джорджа Карліна дасягнулі міравой згоды з медыякампаніяй, якая выкарыстала генератыўныя нейрасеткі для стварэння вобраза артыста.

Пакінуць каментарый

Стваральнікі падкаста Dudesy Уіл Саса і Чад Культген пагадзіліся ў рамках міравой згоды выдаліць абразлівы кантэнт і абавязаліся не загружаць яго на хоць якую платформу. Таксама ім забаронена выкарыстоўваць голас або выяву Карліна ў будучых матэрыялах без папярэдняга ўхвалення спадчыннікаў артыста.

«Свет пачаў усведамляць сілу і патэнцыйныя небяспекі, уласцівыя інструментам штучнага інтэлекту, якія могуць імітаваць галасы, ствараць фальшывыя фатаграфіі і змяняць відэа», — заявіў Джош Шылер, адвакат, які прадстаўляе сям’ю Карліна.

Падчас судовага працэсу выказваліся сумневы, што для стварэння вобраза Карліна ўжываўся штучны інтэлект. Аднак міравая згода можа надаць упэўненасць іншым выканаўцам, якія цяпер змагаюцца з выкарыстаннем генератыўных інструментаў для імітацыі іх голасу, стылю і выгляду.

Джорджа Карліна зрабілі чат-ботам: спадчыннікі коміка падалі ў суд праз яго АІ-вобраз
Па тэме
Джорджа Карліна зрабілі чат-ботам: спадчыннікі коміка падалі ў суд праз яго АІ-вобраз
Тэйлар Свіфт супраць порнатроляў: дыпфэйкі спявачкі пазапаўнялі сацсеткі
Па тэме
Тэйлар Свіфт супраць порнатроляў: дыпфэйкі спявачкі пазапаўнялі сацсеткі
Warner Bros. здымае працяг «Матрыцы»
Па тэме
Warner Bros. здымае працяг «Матрыцы»

Читать на dev.by