Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Нацбанк хоча цалкам забараніць разлікі з крыптой у Беларусі

Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка заявіў, што ў Беларусі плануецца змяніць заканадаўства аб дзейнасці, звязанай з крыптаактывамі. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы са сваім калегам з Казахстана Цімурам Сулейменавым.

Пакінуць каментарый

Беларусь адной з першых на постсавецкай прасторы сфарміравала прававое поле для працы з крыптой. Гэты сегмент фінансавага рынку дынамічна расце, адзначыў Галоўчанка, і ўжо вырас да такога ўзроўню, што можа аказваць уплыў на стабільнасць фінансавага рынку ў цэлым. Таму ў Нацбанку хочуць скарэкціраваць заканадаўства ў крыптавалютнай сферы.

«У гэтай сувязі плануецца ўдасканаліць заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць з крыптаактывамі — выразна вызначыць іх месца ў сістэме грамадзянскіх правоў, адназначна ўстанавіць забарону на выкарыстанне ў якасці сродку плацяжу, аптымізаваць патрабаванні да профільнага бізнесу, сфарміраваць належныя механізмы абароны яго кліентаў», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка ў Telegram.

Зараз адзіным законным плацежным сродкам у Беларусі з’яўляецца беларускі рубель. Але фізасобы могуць валодаць крыптавалютамі, захоўваць іх на віртуальных кашальках, майніць, абменьваць, купляць, прадаваць і дарыць. Таксама ў шэрагу выпадкаў юрасобам дазволена выкарыстоўваць крыпту для разлікаў па знешнегандлёвых угодах.

Нацбанк запусціў Цэнтр штучнага інтэлекту. І хоча ператварыць банкі ў ІТ-кампаніі

Па тэме

Wildberries прапануе грашовыя пераводы ў Беларусь і іншыя краіны

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.