Нейрасетка ад Ubisoft і Riot Games будзе сачыць за таксічнымі геймерамі
Кампаніі такім чынам спрабуюць знайсці спосаб знізіць узровень агрэсіўных паводзін у анлайн-гульнях.
Ubisoft і Riot Games абвясцілі пра запуск сумеснага тэхналагічнага праекта па барацьбе з таксічнасцю ў гульнях. У рамках першага этапу будзе створаная ананімная база ўнутрыгульнявых даных для навучання нейрасеткі. У тэорыі яна мае адсочваць і спыняць таксічныя паводзіны сярод гульцоў. Кампаніі не патлумачылі, у якіх гульнях будуць збіраць даныя.
Першая стадыя праекта завершыцца ў 2023 годзе, аўтары абяцалі падзяліцца вынікамі з іншымі гульнявымі кампаніямі. Мэта праекта — стварыць нейрасетку, якая б сачыла за паводзінамі гульцоў і прымала захады ў выпадку неабходнасці. Кампаніі не ўдакладнілі, калі плануюць запусціць функцыю. Хутчэй за ўсё, гэта будзе залежаць ад вынікаў першага этапу даследавання.
Читать на dev.by