Некаторыя айцішнікі JPMorgan Chase мусяць апавяшчаць пра сыход за 6 месяцаў

Адзін з супрацоўнікаў фінансавага кангламерату JPMorgan Chase паскардзіўся, што некаторыя супрацоўнікі абавязаныя папярэджваць пра намер змяніць працу за паўгода загадзя. Праз гэтае патрабаванне немагчыма атрымаць офер, бо патэнцыйны працадаўца не стане столькі чакаць. Сваім абурэннем інжынер падзяліўся на пляцоўцы Blind, дзе карыстальнікі могуць пакідаць ананімныя водгукі на свае кампаніі і абмяркоўваць іх.

Пакінуць каментарый

Аўтар паста працуе ў JPMorgan Chase 15 гадоў і атрымлівае каля $400 тысяч на год. Працуе ён у падраздзяленні па электронным гандлі.

Калі ён вырашыў звольніцца, то даведаўся, што мусіў папярэдзіць кампанію за 6 месяцаў. Гэтую ж лічбу ён убачыў, калі праверыў свой офер. Мужчына кажа, што з такім перыядам паведамлення немагчыма прыняць альтэрнатыўны офер. Ён хоча папярэдзіць у «разумны» тэрмін — за 1-2 месяцы — і сысці, але баіцца юрыдычных наступстваў.

У JPMorgan Chase выданню New York Post растлумачылі, што як і ў іншых арганізацыях у сферы электроннай камерцыі ў некаторых супрацоўнікаў, якія займаюцца тэхналогіяй алгарытмічнага гандлю, сапраўды такія доўгія тэрміны паведамлення пра звальненне. Але дадалі, што з 57 тысяч айцішнікаў, якія працуюць у кампаніі, гэтае патрабаванне распаўсюджваецца менш як на 100 чалавек.

Суразмоўцы New York Post адзначаюць, што такую практыку ў банку ўвялі таму, што калі тэрміны паведамлення пра рашэнне сысці былі меншымі, патрэбных спецыялістаў пастаянна не ставала, а таксама зацягваўся час пачатку працы новых супрацоўнікаў.

Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі
Па тэме
Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі
У якіх тэхнахабах ЗША больш за ўсё баяцца звальненняў?
Па тэме
У якіх тэхнахабах ЗША больш за ўсё баяцца звальненняў?

Читать на dev.by