Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў
Нямецкі распрацоўшчык софту SAP правядзе рэструктурызацыю, у рамках якой сёлета скароціць 2,5% персаналу, піша Bloomberg.
Звальненні закрануць каля 3 тысяч супрацоўнікаў ІТ-гіганта і дазволяць знізіць выдаткі. Таксама SAP прадасць астатнюю долю ў кампаніі па кіраванні спажывецкім досведам Qualtrics.
Фінансавы дырэктар SAP Лука Мучыч адзначыў, што працэс зойме час, а эканомія будзе больш адчувацца ў 2024 годзе.
Кампанія аргументуе рэарганізацыю і продаж Qualtrics неабходнасцю засяродзіцца на сваім ключавым бізнэсе — воблачных паслугах. Летась менавіта ён стаў асноўнай крыніцай даходаў для SAP.
Паводле ацэнак SAP, рэструктурызацыя абыдзецца ёй у €250-300 млн, большая частка выдаткаў прыпадзе на першы квартал 2023 года. У выніку ў 2024-м плануецца зэканоміць €300-350 млн.
Читать на dev.by