Ніяк не сунімецца: падлетак-авіясталкер працягвае посціць перамяшчэнні Маска — але з адставаннем на дзень
20-гадовы студэнт Джэк Суіні, які вёў некалькі Twitter-акаўнтаў, што адсочвалі пералёты знакамітасцей, і атрымаў за гэта бан у сацсетцы, завёў новы такі акаўнт для Ілана Маска.
20-гадовы студэнт Джэк Суіні, які вёў некалькі Twitter-акаўнтаў, што адсочвалі пералёты знакамітасцей, і атрымаў за гэта бан у сацсетцы, завёў новы такі акаўнт для Ілана Маска.
Ранейшыя акаўнты былі заблакаваныя на той падставе, што зліваць чужую геалакацыю ў анлайн-рэжыме (хай яна і знаходзіцца ў вольным доступе) — блага. Маск раней прапаноўваў Суіні грошы, каб той перастаў гэта рабіць, бо лічыць гэта небяспечным для сябе і сваёй сям'і. З гэтай прычыны нават змянілі правілы Twitter.
Суіні вырашыў абысці забарону. Ён працягне фіксаваць перамяшчэнне прыватнага самалёта бізнэсоўца, але з адставаннем на 24 гадзіны.
Сваю забаву падлетак прыдумаў два гады таму. Ён называе сябе прыхільнікам Маска. Цяпер мільярдэр пагражае падаць на яго ў суд.
Пакуль студэнт збіраецца весці акаўнт @ElonJetNextDay уручную, а з часам зноў цалкам аўтаматызаваць працэс. Сваю справу ён збіраецца працягваць на іншых пляцоўках, уключна з Instagram і Facebook.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.