Новая дырэктарка Twitter упершыню звярнулася да супрацоўнікаў — пра змены і версію 2.0

Гендырэктарка Twitter Лінда Якарына ў панядзелак разаслала супрацоўнікам сацсеткі першы карпаратыўны ліст на новай пасадзе. У ім гаворка вядзецца пра тое, як яны ўсе разам будуць будаваць «Twitter 2.0» — новую версію кампаніі, канцэпцыю якой увёў ейны ўладальнік Ілан Маск. Бізнэсовец хоча ператварыць Twitter у глабальны лічбавы форум.

5 каментарыяў

«Ад асваення космасу да электрычнага транспарту — Ілан разумеў, што гэтыя галіны трэба трансфармаваць, і ён зрабіў гэта. Апошнім часам станавілася ўсё больш відавочным, што мае патрэбу ў трансфармацыі і глабальная гарадская плошча, каб весці цывілізацыю наперад шляхам нефільтраванага абмену інфармацыяй і адкрытага дыялогу пра самыя важныя для нас рэчы», — напісала Якарына.

Паводле яе слоў, Twitter мусіць імкнуцца стаць «самай дакладнай у свеце крыніцай інфармацыі ў рэальным часе». І ва ўсіх нас мусіць быць магчымасць свабодна выказваць сваё меркаванне. Хаця Ілан Маск звычайна звальняе супрацоўнікаў, якія асмеліліся адкрыта выказаць нязгоду з ім або крытыкаваць яго.

Да прыходу ў Twitter Лінда Якарына доўгі час кіравала рэкламным аддзелам у медыйнай кампаніі NBCUniversal. У сацсетцы яна будзе адказваць за ўсё, акрамя прадуктовай і інжынернай часткі, якія застануцца ў падпарадкаванні Маска. Яе галоўнай задачай будзе аднавіць адносіны з рэкламадаўцамі, якія добра прыпсаваў бізнэсовец усяго за некалькі месяцаў ля стырна кампаніі.

Свой ліст да падначаленых Якарына выклала ў трэдзе ў Twitter.

Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае
Па тэме
Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
Па тэме
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Па тэме
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Twitter паспрабуе вярнуць частку звольненых супрацоўнікаў, бо звольніў каго не трэба было
Па тэме
Twitter паспрабуе вярнуць частку звольненых супрацоўнікаў, бо звольніў каго не трэба было

Читать на dev.by