NYT: Meta плануе ўвесці платную падпіску Instagram і Facebook у ЕС без рэкламы
Кампанія разглядае магчымасць платнай падпіскі ў сацсетках у ЕС, якая дазволіць карыстальнікам пазбавіцца ад рэкламы.
Паводле даных The New York Times, змяненне можа дапамагчы Meta пазбегнуць праблем з захаваннем патрабаванняў ЕС па забеспячэнні прыватнасці, падаючы карыстальнікам альтэрнатыву рэкламным сэрвісам, якія выкарыстоўваюць іх даныя. Кампанія працягне прапаноўваць у ЕС бясплатныя версіі праграм, у якіх будзе рэклама.
Асноўны бізнэс Meta пабудаваны на прадастаўленні карыстальнікам бясплатных паслуг сацсетак і продажы рэкламы кампаніям, якія хацелі б ахапіць яе аўдыторыю. Раней ірландскі рэгулятар аштрафаваў Meta на $400 мільёнаў за тое, што кампанія прымушала карыстальнікаў згаджацца з апрацоўкай іх даных у Instagram і Facebook у якасці ўмовы выкарыстання сацсетак.
Читать на dev.by