NYT: Samsung падумвае адмовіцца ад пашукавіка Google у смартфонах

Кампанія плануе адмовіцца ад перадусталёўкі пашукавіка Google на сваіх прыладах на карысць пашукавіка Bing ад Microsoft.

1 каментарый

Паводле даных The New York Times, пра планы Samsung у Google даведаліся яшчэ ў сакавіку і «адчулі паніку». Штогадовы аб’ём кантракта Google з Samsung ацэньваецца ў $3 мільярды.

Для Google страта такога даходу можа стаць істотнай. Пасля публікацыі навіны акцыі Alphabet упалі ў цане на 4%, акцыі Microsoft выраслі на 2%.

Эксперты назвалі прычынай магчымай змены пашукавіка ўплыў Bing, які расце пасля ўкаранення ў яго сучасных тэхналогій штучнага інтэлекту, што выкарыстоўваюцца ў чат-боце ChatGPT.

NYT: Google распрацоўвае AI-пашукавік праз папулярнасць ChatGPT
Па тэме
NYT: Google распрацоўвае AI-пашукавік праз папулярнасць ChatGPT
Экс-кіраўнік Google выказаўся пра забарону АІ-распрацовак і пагрозу Кітая
Па тэме
Экс-кіраўнік Google выказаўся пра забарону АІ-распрацовак і пагрозу Кітая
Эксперты злавілі чат-бот Bard ад Google на распаўсюдзе канспіралогіі
Па тэме
Эксперты злавілі чат-бот Bard ад Google на распаўсюдзе канспіралогіі

Читать на dev.by