NYT: Саудаўская Аравія ўкладзе рэкордныя $40 млрд у АІ-сферу
Новая ініцыятыва саудаўскага ўрада — стварэнне інвестыцыйнага фонду і ўкладанне $40 мільярдаў на падтрымку профільных стартапаў.
Паводле даных The New York Times, адзін з заснавальнікаў венчурнага фонду Andreessen Horowitz Бэн Харавіц і кіраўнік Суверэннага фонду Саудаўскай Аравіі Ясір аль-Румаян маглі прыцягнуць у новы інвестыцыйны фонд сродкі іншых інвестараў, у тым ліку і самога Andressen Horowitz.
Велічэзны суверэнны фонд у памеры $900 мільярдаў прызначаны для розных праектаў, якія маюць знізіць залежнасць саудаўскай эканомікі ад вуглевадародаў. Аднак не ўсе інвестыцыі паспяховыя: укладанне каля $45 мільярдаў у Vision Fund выявілася неэфектыўным праз банкруцтва некаторых стартапаў.
Новы транш прызначаны для стартапаў у сферы штучнага інтэлекту, уключаючы распрацоўшчыкаў чыпаў і правайдараў воблачных тэхналогій. Таксама магчыма стварэнне нацыянальных кампаній, якія будуць займацца тым жа профілем распрацовак.
Для АІ-сферы арабскія інвестыцыі — перспектыўны напрамак фінансавання новых праектаў. Раней гендырэктар OpenAI Сэм Альтман правёў перамовы з урадам ААЭ аб інвестыцыях ва ўласную вытворчасць паскаральнікаў, якія знізяць залежнасць распрацоўшчыка ад абсталявання Nvidia.
Читать на dev.by