Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Шок». Інжынер у Гданьску страціў офер на 100К праз пашпарт. У кампаніі кажуць, што праблема масавая

Беларусы, якія атрымалі офер ад амерыканскіх кампаній, могуць раптам яго страціць, нават калі ідэальна адпавядаюць патрабаванням для жаданай пазіцыі. Аб праблеме распавядае інжынер, які з ёй сутыкнуўся. 

49 каментарыяў
«Шок». Інжынер у Гданьску страціў офер на 100К праз пашпарт. У кампаніі кажуць, што праблема масавая

Беларусы, якія атрымалі офер ад амерыканскіх кампаній, могуць раптам яго страціць, нават калі ідэальна адпавядаюць патрабаванням для жаданай пазіцыі. Аб праблеме распавядае інжынер, які з ёй сутыкнуўся. 

Ад БНТУ да Intel

Максім Масальскі, інжынер-робататэхнік, фаўндар Edukawa і StoryToon
У 2017 годзе я скончыў машынабудаўнічы факультэт БНТУ па спецыяльнасці «Камп’ютарная мехатроніка». У той час у мяне ўжо гарэлі вочы на ўласныя праекты: я хацеў будаваць робатаў, вучыць дзяцей тэхналогіям і паказваць, што інжынерыя можа быць творчасцю.

У 2017–2019 гадах я стварыў у Беларусі свой стартап у робататэхніцы «МРобот». Мы рабілі адукацыйныя наборы для дзяцей, будавалі робатаў, праводзілі спаборніцтвы, я пісаў кніжкі. Гэта былі вельмі вясёлыя часы. Нас падтрымліваў EPAM, тады яшчэ Леанід Лознер праз фонд «Навука вакол нас».

На жаль, пазней санкцыі зрабілі амаль немагчымым прывоз чыпаў і камплектуючых. Ты працуеш з дзецьмі, ствараеш праекты, але раптам разумееш, што ўся твая лагістыка абсечаная.

У верасні 2019 года адбыўся пералом у маёй кар’еры. Я атрымаў працу ў Intel і пераехаў у Шанхай, дзе працаваў праграмістам. Гэта быў сапраўдны выбух новага жыцця. У Шанхаі я жыў быццам у рэжыме паскорананга відэазапісу, жыццё было насычанае і вясёлае. Я вывучыў кітайскую мову. А яшчэ адчуў, што магу жыць па-за межамі Беларусі і рабіць штосьці значнае.

Максім Масальскі з кітайскімі калегамі. Фота апавядальніка

Чарговы паварот адбыўся ў лютым 2022. Я пераехаў у Польшчу, у Гданьск, дзе таксама працаваў у Intel. Гэта ўжо быў іншы досвед: больш адказнасці, глабальныя праекты, праца з еўрапейскай экасістэмай. У Польшчы я ўжо будаваў робатаў і адначасова ўвесь гэты час займаўся праграмаваннем.

У гэты час я патрапіў пад хвалю звальненняў у Intel. У іх пачаліся праблемы з грашыма, масавыя звальненні працаўнікоў. У верасні 2024 года я атрымаў паведамленне, што буду звольнены, і ў якасці кампенсацыі мне прапанавалі два варыянты. Альбо мне адразу выплочваюць усю суму за тры месяцы, але я адразу застаюся без усіх гэтых выплатаў у ZUS, медычнай страхоўкі і г. д. Альбо я застаюся ў штаце да снежня, ўвесь гэты час атрымліваю зарплату — і за гэты час неяк больш-менш уладкоўваюся.

Дадам, што ў мяне няма ні сталага побыту, ні карты паляка — толькі часовы побыт і беларускі пашпарт. Таму я выбраў варыянт застацца на тры месяцы ў штаце, хоць з ім на рукі і атрымоўвалася трошачкі меней грошай.

Такім чынам, у верасні Intel спыніў маю працу, а ў снежні 2024 мяне афіцыйна звольнілі.

Шыкоўны офер ад Qualcomm

Праблемы ў Intel я бачыў раней, новую працу пачаў шукаць яшчэ з лета. Так, у жніўні 2024 года я даслаў сваё рэзюмэ ў Qualcomm [амерыканскую транснацыянальную тэхналагічную карпарацыю]. Высылаў дзесьці пад 50 рэзюмэ і па Польшчы, і да розных еўрапейскіх фірмаў. Але атрымалася так, што адказы я атрымліваў толькі тады, калі мяне нехта рэкамендаваў. На інтэрв’ю я трапляў толькі праз рэкамендацыі да рэзюме.

Шукаць працу было вельмі цяжка. Я займаўся робататэхнікай, а ў Польшчы з гэтым вельмі складана. Тут ёсць умельцы атрымліваць мільённыя гранты, а потым ціха сядзець і іх траціць. Я ж працаваў у найме і такога досведу яшчэ не маю. Пакуль што толькі вывучаю тэму грантаў, бо ідэі ў галіне робататэхнікі ёсць, але як стартаваць без грошай — не зразумела.

У кастрычніку 2024 я з’ездзіў на канферэнцыю па робататэхніцы ў Данію, дзе размаўляў з прадстаўнікамі еўрапейскіх фірмаў, глядзеў на адпаведную экасістэму ў самой Даніі, разглядаў розныя варыянты. Нагадаю, што сваё CV да Qualcomm я даслаў яшчэ ў жніўні 2024. Адтуль не было ніякіх навінаў. Але на канференцыі ў Даніі я спаткаў знаёмага, які сказаў даслаць рэзюмэ яму і парэкамендаваў мяне. То бок гэтая мая паездка мне нейкім чынам дапамагла пачаць перамовы з Qualcomm.

Дарэчы, з самых вядомых кампаній, з якімі я праходзіў сумоўі, магу згадаць Amazon, Lego, Google, Siemens, BMW, Ferrari. Але рэчаіснасць паказвае, што з усіх такіх размоў добра калі 2% будуць паспяховымі. У маім выпадку нешта атрымалася толькі з Qualcomm. Праўда, гісторыя з Google зусім смешная: я сам спыніў з імі камунікацыю, калі падпісаў офер з Qualcomm. Я ж не ведаў, што ўсё адбудзецца так, як адбылося. А адбылося яно вось як.

Пачалося ўсё ў сакавіку 2025. Я прэтэндаваў на пазіцыю System Application Engineer Industrial and IOT, лакацыя была ў Нюрнбергу, Нямеччына. І Qualcomm быў патрэбны менавіта я. Можна сказаць, што я ім сябе вельмі добра прадаў. Яны хацелі хлопца з такім вось унікальным досведам: і канструяванне робатаў, і распрацоўка праграмнага забеспячэння для іх, і проста праграмаванне. А я як раз і ёсць такі «жэлязячнік», магу і збудаваць прыладу, і запраграмаваць яе.

Акрамя CV я даслаў ім яшчэ партфоліа са сваімі робатамі. То бок яны бачылі мяне, бачылі тое, чым я яшчэ ў Беларусі займаўся, калі пад час вучобы ва ўніверсітэце год будаваў квадракоптары. Іх гэты досвед вельмі зацікавіў, таму што менавіта працэсарам Qualcomm карысталася NASA пад час высадкі свайго гелікоптэра на Марс. На сумоўях яны ў мяне пыталіся: «А, напрыклад, ці можаш ты будаваць праекты, звязаныя з дронамі і квадракоптарамі?»

Марсаход Perseverance апускае на паверхню Марса першы марсіянскі квадракоптар NASA Ingenuity. Сакавік 2021 года. Фота: NASA — twitter.com, Public Domain, commons.wikimedia.org

Дадам, што размовы гэтыя вяліся на вельмі высокім узроўні. Усяго іх было пяць, і толькі адна з іх была тэхнічная. На астатніх я размаўляў пераважна з кіраўнікамі. Фінальная размова была з віцэ-прэзідэнтам аддзелу Qualcomm у Еўропе па інтэрнэту рэчаў (Vice President, Industrial and Embedded IOT Sales Europe at Qualcomm). Ён гаварыў мне адразу, што гэтая пазіцыя — яна не толькі пра праграмаванне, але і пра будоўлю цэлай прылады. То бок я буду супрацоўнічаць з іншымі камандамі, каб збудаваць праект цалкам. Гэта не было нешта такое, дзя я сяджу над нейкім адным таскам і пілю яго. І мне гэтае вельмі падабалася: выглядала, што я ўжо вырас і буду кіраваць праектамі.

Мне падавалася, што гэта быў мой джэк-пот, быццам я выйграў у латарэі. Яны зрабілі мне офер, я яго падпісаў. Зарплату прапаноўвалі 6200 еўра штомесяц, плюс бонусы і акцыі. Напрыклад, нейкая колькасць акцый прапанавалася за рэлакацыю ў Нямеччыну. Агулам выходзіла нешта каля 100 тысяч еўра ў год. Плюс аплочваліся ўсе выдаткі па рэлакацыі. А потым быў кантракт, у якім былі два асобныя пункты. Першы — гэта атрыманне працоўнай нямецкай візы. Другі — атрыманне амерыканскай Export-compliance license.

З першым дакументам не было нічога незвычайнага. А вось на другім спынімся.

Фатальная ліцэнзія

Export-compliance license — гэта ліцэнзія на выкананне экспартных патрабаванняў. Такі дакумент дазваляе амерыканскай кампаніі экспарт нейкіх тавараў, тэхналогій або паслуг, якія падпадаюць пад розныя санкцыйныя абмежаванні. У гэтай сітуацыя Qualcomm выглядаў як «экспарцёр» нейкіх тэхналогій, звязаных з робататэхнікай. А я, як грамадзянін Беларусі, дзяржавы, з якой ў ЗША складаныя адносіны, быў нібыта «імпарцёрам» такіх дадзеных.

У Qualcomm мне распавялі, што з Export-compliance license не павінна быць праблемаў: «Мы проста высылаем да ЗША тваё CV, і гэтая заява разглядаецца ад 60 да 90 дзён». То бок, два-тры месяцы. І я пагадзіўся. Такім чынам, мне трэба было  дажыць да кастрычніка, спакаваць усё ў валізку і пераехаць. Ну і падвучыць нямецкую мову, чым я і пачаў займацца.

Я падпісаў кантракт, даслаў яго і чакаў. Ад кампаніі да мяне падцягнулася агенцыя па рэлакацыі, у Нюрнберзе ўжо пачалі шукаць мне кватэру.

Але тут, напрыканцы чэрвеня 2025, у мяне зноўку папрасілі даслаць копіі карты пабыту і пашпарта. Бо з’явіліся нейкія складанасці з атрыманнем гэтай Export-compliance license ад Злучаных Штатаў Амерыкі, з-за якіх трэба будзе яшчэ трохі пачакаць. А пазней прыходзіць навіна, што кампанія не можа атрымаць гэтую ліцэнзію праз тое, што ўрад Трампа вырашыў спыніць выдачу ўсіх гэтых ліцэнзій. І яны адклікаюць офер.

Максім Масальскі. Фота з сацсетак апавядальніка

Урад ЗША увёў санкцыі супраць Расіі і Беларусі з пачатку вайны ва Ўкраіне. Яны датычацца экспарту тэхналогій. І я, як уладальнік беларускага пашпарту, калі буду працаваць у амерыканскай кампаніі, буду мець доступ да амерыканскіх тэхналогій. Буду чытаць амерыканскую інфармацыю, глядзець амерыканскі код — хоць і буду працаваць у Нямеччыне. І гэта будзе лічыцца экспартам тэхналогій ў Беларусь.

Дарэчы, гэтыя абмежаванні былі ўведзеныя пры Байдэне, але пры ім  ліцэнзіі выдаваліся. Нейкі цуд пачаўся ўжо з гэтым Трампам, пры ім выдачу ліцэнзій спынілі. Пазней я дазнаўся што раней, яшчэ да Трампа, адзін мой расійскі прыяцель патрабаваў такую ліцэнзію пры працаўладкаванні ў NVIDIA, і ў яго ўсё было добра. А зараз… Працаўнік аддзелу кадраў з Qualcomm напісаў мне, што з-за гэтага ў іх больш за 100 заяваў на працаўладкаванне завісла. Гэта 100 чалавек з краінаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, не з’яўляюцца сябрамі ЗША — з Беларусі, Расіі, Ірану і г. д.

Цікава, што мой офер адклікалі на 45-ы дзень пасля таго, як яго мне даслалі. Улічваючы, што Bureau of Industry and Security-U.S. Department of Commerce разглядае заяву 60-90 дзён, я прапанаваў пачакаць і не адзываць офер да сканчэння гэтага тэрміну. Але ў Qualcomm распавялі, што атрымалі загад ўсе падобныя оферы адклікаць. Бо не зразумела, колькі часу — дзён альбо месяцаў — увесь гэты працэс будзе спынены.

Вось так я страціў офер на роўным месцы. Думаю, што ў Qualcomm зрабілі ўсё, што маглі. І я зрабіў усё, што мог. Але проста застаўся без працы ў выніку таго, што нехта ў ЗША вырашыў спыніць выдачу гэтых ліцэнзій.

Гэтая навіна мяне шакавала. Зараз я працягваю рассылаць рэзюмэ. Але калі размаўляю з прадстаўнікамі амерыканскіх фірмаў, я ім адразу распавядаю аб сваёй сітуацыі і пытаюся, ці могуць яны зрабіць мне экспартную ліцэнзію. Нядаўна была размова з амерыканскай кампаніяй, я ім аб гэтым паведаміў — і яны да гэтай пары маўчаць.

«Пакуль шукаў працу, зрабіў свой стартап»

Пакуль што мне не вельмі зразумела, як наогул шукаць працу. З-за гэтай экспартнай ліцэнзіі атрымліваецца, што беларусам зараз не рады ў амерыканскіх фірмах. Але самі амерыканскія працадаўцы звычайна не пішуць пра гэта на сваіх сайтах. І нават не ўсе эйчары пра гэта ведаюць.

Усё лета я аднаўляўся і шукаў працу. Мой калега-кітаец, з якім я працаваў у Шанхаі, прапанаваў мне паспрабаваць уладкавацца ў кітайскі філіял канадскай кампаніі QNX, які займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для аўтамабіляў. Паглядзім.

Ад гэтага стрэсу з пошукамі працы я пачаў маржаваць у Балтыцы, і магу сказаць, што гэта дапамагае. Лепш за любых псіхатэрапеўтаў. Спорт таксама ратуе, каб не спіцца ад усіх гэтых праблем. На плаву мяне трымаюць ровары. Але зараз, на жаль, я часова прыпыніў удзел у спартыўных спаборніцтвах. Не хачу трапіць яшчэ на грошы з медычнай дапамогай. Бо веласпорт вельмі рызыкоўны.

Пакуль шукаў працу, зрабіў вось свой стартап. Пасля пяці гадоў у карпаратыўнай сістэме трэба было зноў навучыцца дыхаць. І я адчуў, што трэба вяртацца да сябе — да адукацыі, дзяцей, творчасці. У студзені 2025 я заснаваў свой адукацыйны фонд Edukawa. Пачаў праводзіць заняткі з дзецьмі, Code Club ва ўкраінскай бібліятэцы ў Гданьску. Гэта быў мой спосаб аднавіцца пасля карпарацыі: не праз адпачынак, а праз стварэнне і працу з тымі, хто мае чысты погляд на свет.

А ў маі 2025 разам з беларускімі хлопцамі з мясцовага каворкінгу мы зрабілі ў Гданьску хакатон. На той час я думаў, што гэта будзе мой апошні хакатон у Польшчы перад пераездам у Германію. Менавіта там нарадзіўся стартап StoryToon — ідэя пераўтварыць дзіцячыя кнігі ў жывыя мультфільмы з аўдыя. Такі во Digital Storytelling. На той момант я яшчэ думаў, як гэта ўсё сумясціць з працай у карпарацыі ў Германіі. Але жыццё вырашыла па-свойму.

Скрыншот галоўнай старонкі StoryToon

Фундацыя, якую я заснаваў, не прыносіць шмат грошай. Гэта больш для душы, я не люблю ўспрымаць заняткі з дзецьмі як бізнес. Мне проста падабаецца перадаваць свой досвед, як мне калісці перадалі яго ў Беларусі.

А тым часам грошы сканчваліся, таму што раней я ўзяў у Польшчы кватэру ў іпатэку. Таму я і ў Glovo працаваў кур’ерам, каб штосці падзарабіць. Я быў у такой роспачы, што спрабаваў нават уладкавацца ў Emirates хаця б сцюардам, бо вывучаю і арабскую мову. Потым аказваў кансалцінгавыя паслугі для фірмаў і дамовіўся з босам адной з іх, каб ён плаціў мне мінімальную зарплату, каб у мяне не было праблемаў з ВНЖ.

Зараз я працую на каворкінгу банка Santander у гданьскай Аліве. Менавіта тут я пазанёміўся з беларускімі хлопцамі, распавёў ім пра сваю ідэю. І зараз яны дапамагаюць будаваць мне адукацыйны стартап пасля працы. А яшчэ распавёў пра гэтую сваю сітуацыю. Яны ўсё разумеюць, як гэта складана і што ў мяне адбываецца зараз. Беларускае кам’юніці тут падтрымлівае, як можа.

Разработчик 20+ лет делает приложения. Успехи к 39-ти: компания вышла на миллион в клиентах Rolls Royce и Opera
Разработчик 20+ лет делает приложения. Успехи к 39-ти: компания вышла на миллион, в клиентах Rolls Royce и Opera
По теме
Разработчик 20+ лет делает приложения. Успехи к 39-ти: компания вышла на миллион, в клиентах Rolls Royce и Opera
«Где раньше было 10 откликов теперь 100». Что AI творит с наймом и зачем кандидатам два CV
«Где раньше было 10 откликов, теперь 100». Что AI творит с наймом и зачем кандидатам два CV 
По теме
«Где раньше было 10 откликов, теперь 100». Что AI творит с наймом и зачем кандидатам два CV
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

5

мне кажется не стоит каждую амер. фирму пугать этой лицензией...
когда уже дело дойдет до офера тогда и будешь ждать и надеяться, может она вообще не нужна.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
1

Да, пагаджуся. Таму што вось размаўляў з Solidigm. Я ім адразу паведаў пра гэту гісторыю, а пасля яны зніклі... І яшчэ была размова ужо з фірмай якая будуе дроны Axon, яна амерыканская, але мяне заверылі, што у іх працуюць і беларусы і расіяне. Я папрасіў, каб яны па першае далі адказ пра ліцэнзію, і таксама зніклі.

-8

Вообще не понимаю из-за чего переживает афтыр. Сейчас столько имеет мидл после наших обычных курсов в любой приличной стране. Пускай скажет спасибо судьбе, что ручки в крови не замарал в разработке новых немецких ударных дронов.

Пользователь отредактировал комментарий 29 августа 2025, 13:33

4

Это не шок, это постоянные проблемы на протяжении уже многих лет если не всегда. Если софт более или менее без ограничений, то софт который ближе к "железу" или "железо" всегда и везде были ограничены для иностранцев.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
2

Так і ёсць, я дасылаў сваё CV у ARM. Там першым пунктам стаяла гэтая ліцэнзія, яшчэ перад тым як адправіць CV. Гэта я зрабіў ужо пасля гісторыі з Qualcomm, і ад ARM атрымаў адмоўны адказ. Але ж ліцэнзія не павінна цалкам забараняць працу, а выходзіць, што новы ўрад Трампа часова прыпыніў яе выдачу. Як мне паведамілі, цяпер іх урад цалкам пераглядае працэс выдачы.

4

Максим привет,
Напишите мне свои контакты, обсудим возможные варианты сотрудничества- [email protected]

-9

Привет, спасибо, я лучше в Лондон.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Зрабіў візу, але грошай хапіла толькіна візу, і яна ў жніўні гэтага года згарэла, так і не даехаў...

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Дзякуй, напішу.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Даслаў емейл, дзякуй.

-3

В каком месте у него 100 тысяч в год? 6200х12=74400. При этом ни словом не обмолвился про налоги. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
3

Так, плюс дадатковыя акцыі фірмы.

-6

Чьи?Qualcomm?Вы смеетесь?Остальными 25600 минус + налоги врядли покроешь.

3

Ну в ЕС и США зарплату всегда называют брутто потому что налоги у каждого свои. Но согласен, что 100K не совсем корректный подсчет. Бонусы совсем не часть ЗП

3

всегда удивлялся почему у железячников зп меньше чем чисто софтовых ковбоев, мне всегда казалось что писать софт для железа и проектировать это-же железо, сложнее, чем для финтеха.

0

Так оно и есть, но js и java получают больше. Единственное разумное объяснение - полезные для бизнеса фичи производятся быстрее.

Anonymous
Anonymous
-1

Элементарно. Софт - это история. Красивая история, которую можно продать за большие деньги не подкрепляя ничем. И продают. Все эти стартапы, вайбкодинги и ИИ - это как раз об этом. А когда история продана её нужно перепродать дороже и под это нужно имитировать бурную деятельность - читай нанимать софтокодеров, а что бы их быстро нанять нужно заплатить... Обратная сторона медали регулярные и массовые сокращения, но это уже особенности бизнеса.

-1

Вайбкодинг, найм софткодеров. Влажные мечты вкатышей, чуть осиливших 6-8-и месячные курсы. Рубить капусту ничего не зная и не умея.

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.

Правила тут, их всего 5

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Я такія грошы ніколі не бачыў, у маёй "team blue" я атрымліваў 22000 юаней на рукі пасля падаткаў, і гэта OS Software Development Engineer. У Гданьску ў гэтай фірме было 11000зл на рукі, Firmware Software Engineer. Я не ведаю, той жа QNX зараз агучыў 450к-480к юаней/год, але яшчэ яны не пачыналі працэс інтэрв'ю.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

У Кітаі быў Grade 5, а ў Польшчы Grade 6

0

Железячника сложнее продать в страну, где готовы больше платить. А доказывать, что личное присутствие имеет смысл, когда есть что собрать и испытать-это геморрой, который 95% фирм нафиг не упал.

5

Роботы, Intel, Qualcomm, дроны, Nasa и Марс и в результате 6200 в месяц + бонусы еще и в Германии - это выигрыш в лотерею и даже джекпот??? Чего-то я не понимаю в этой жизни. Вроде обычная зарплата более-менее опытного формошлепа.

2

Тоже недоумеваю. Недавно ещё был пост про Чехию где 100к+ только бигтех платит.

-1

Вкатыш с 4к после трех лет прыганья с одной галеры на другую, который "каждый раз умножал свою зепку на 2". UX/UI дизайнер, с опытом "год работы не в ойти", с английским "кэт-дог", который прошел собес с носителем языка, уехал в Дубай на двухнедельную бесплатную стажировку за счет компании, остался и подсидел арт-директора. Ручные куа [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] "со средней 2к", которые код никогда в жизни не трогали. Двухогодичные мамкины тех и тимлиды. "Пиэмы" без англиского и опыта в IT. Какое "ойти", такие и кулстори.

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 07:29

1

не хватает сторчки в резюме о работе на разлива пива в далеком британском пабе

-2

А вилки зряплат на девбай, которые 90% опытных ойтишнегов никогда не видели, вас не смущают?

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Ну вилки немного занижены как для ЕС, да. Но не критично.

-1

Я про вилки до хороводов, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]. И что там занижено, когда вы на своих же галерах за треть рейта гребете, потому что ничего не знаете, даже английского.

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 11:37

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

И нет, не гребем) мы теперь сильно ближе к рейту, чем были раньше в галерах) а вы служите дальше, рядовой)

0

Работа разная. У меня, с похожим опытом, зарплата была всегда не большая. Условный "формошлеп" с курсов через пару лет "сказания по галерам" получал сравнимые деньги с моими. Как-то решил попробовать фуллстек писать для веба, собесы прошёл довольно легко. Но вот работа... Однотипные задачи, которые надо выполнять с какой-то невероятной скоростью... Как будто попал на производственную линию завода... С АИ, это ещё и постоянная валидация, того, что "выблёвывает" этот АИ... Вообщем, понял, что не мое это... Вернулся писать алгоритмы для всяких интересных штуковин. Обычная зарплата обычного программиста, но мне комфортно и интересно.

1

Я знаком с этим человеком не так давно, но именно он помог понять что такое жизненный путь, это стремление непредсказуемость и загадка для каждого из нас. Путь который разделяет нашу жизнь на много частиц которые в группе делают нас всё сильнее и сильнее. Много неудач и побед на которых каждый из нас учится или гордиться, заставляют осознать смысл жизни и то зачем ты это делаешь. Я ученик лучшего техникума в Гданьске по направлению техник информатик, сказать честно я не знал куда хотел ка ки большинство людей но из-за того что я могу решать тяжёлые математические задачи я решил пойти на айти, из-за не понимания что такое информатик я думал это тоже самое что и программист но оказалось всё иначе, и ближе к концу учебного года первого курса я осознал что хочу чего то большего и поставил для себя задачу выучить С++ самостоятельно, задачка не из лёгких но в моей жизни не было лёгких путей, всё моё детство из-за того что родители были заняты я почти всегда был сам а сейчас вообще из-за войны семья потихоньку начала распадаться, но всё же не смотря на это я стараюсь доказать себе что я на что то способен. Очень большую помощь мне предоставил Максим, показал мне как новичку очень многое и постарался объяснить очень понятно и интересно что начало меня всё больше затягивать в мою идею стать тем кем я на самом деле хочу, я правда очень благодарен ему за все старания и труд которые по сегодняшний день он предоставляет мне на моём пути.

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.

Правила тут, их всего 5

1

когда знаешь кем хочешь стать - знаешь сразу, без суеты. вайти в айти уже не то время, время выйти из айти уже и заниматся более серьезным делом, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Пагаджуся, асабліва з hardware-стартапамі гэта вельмі складана рабіць. Таму што трэба паказваць сапраўдныя рэчы, каб нейкія інвестыцыі атрымаць.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
3

100к в год это не то, чтобы очень много по меркам рынка ЕС. А для такого опыта и позиции даже маловато.
Это если ты к привык зарплатам, которые в РБ платили, то 100к кажутся чем-то заблачным.
Я думаю, потенциальный работодатель потому так и старался нанять ибо мог получить хорошего спеца дешевле, чем он стоит.

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

Я не ведаю, у Беларусі я займаўся сваім стартапам і ніколі сталага заробка не ведаў. Заўсёды было так, што зробім, то і прададзім. Проста ўжо ў 2019м некаторыя ARM працэсары ўжо не маглі ўвозіць у Беларусь. Гаворка ідзе пра працэсары ў micro:bit V1 і V2. Вось вышэй напісаў што было па заробках у Кітаі і Польшчы.

-3

Сказки вкатунишки в штанишках. Это много даже для штатов, даже для силиконовой долины. Не все хороше американские врачи столько зарабатывают.

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 11:39

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

Айтирота, вольно)
100к для штатов это ни разу не много. А для кремниевой долины это вообще сопряжено с трудностями)
Вы свои сказки можете рассказывать тем, кто не столкнулся с реальными ЗП в развитых странах

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 12:24

0

Как там в Андерсон по 700 после лабы в Варшаве?На зряплту разнорабочего за два годика вышел хоть?Я не годен для службы,
бот. Но штук 10 таких, как ты, на родину обратно отправил после стажировки, на другой известной галере.

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 13:28

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Моя ЗП явно выше вашей, если вы 100к в год считаете чем-то заоблачным))
На какую родину и почему вы отправляли?))
От ваших постов ощущение какого-то новобота, которого обучили некоторым понятиям "из жизнт АйТи", но поскольку он никогда не жил за пределами РБ, и не работал в IT, то он сильно мимо пишет комменты)

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 14:51

0

Ну вот, опять ты за своё...)

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Это около +-5 тыс евро базовой зарплаты чистыми, с годовым бонусом, но без акций. Не космос даже для Восточной Европы.

Пользователь отредактировал комментарий 30 августа 2025, 12:34

maxxlife
maxxlife Educator, Programming, Robotics Tutor For Kids в Fundacja Edukacyjna Edukawa
0

~74400€ год/base salary павінна была быць, variable 9% ~6700€, AR RSU ~22k€, у год збіралася троху больш ~103к. Плюс памятайце дадаткова, пакет рэлакацыі ў Германію, часовая кватэра на пару месяцаў и поўная візавая падтрымка.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Гэта норм, але не тое каб шмат. Знойдзецца праца са значна лепшымі ўмовамі!

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

В Германии (и другом ЕС, тут похоже) стандартно можно ожидать 1-3 зарплаты в качестве годового бонуса, и около 40% разных налогов (это сильно разно по ЕС и личным обстоятельствам). Т.е. 100 тыс. / 13 или 14 = ~7500 базовый гросс в мес * 0.6 = 4500 чистыми. С налогами может быть и поменьше в зависимости от ситуации, поэтому и написал +-5000 . Т.е. в какой Болгарии с их эффективными ок 15% налогов 100 в год намного лучше - более 6 тыс. на руки оклада, а для 4500 чистыми достаточно намного более низкой зарплаты (5300 евро гросс), которая пусть и не является типичной для Болгарии, но вполне встречается в природе не у бигтехов.
Визовая поддержка и пакет релокации, конечно, это важно. Может даже самое ценное в офере.

0

100к? много для долины? Кто-то в 2015 застрял? )