«Не праігнаравала толькі адная кантора». Як беларус сумовіўся ў бігтэх у Варшаве і абраў Google
Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic пагутарыў з 30-гадовым чытачом (ён палічыў за лепшае застацца ананімным), які прайшоў сумоўі ў Amazon і Google і атрымаў оферы. Ягоная гісторыя — выдатны гайд.
Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic пагутарыў з 30-гадовым чытачом (ён палічыў за лепшае застацца ананімным), які прайшоў сумоўі ў Amazon і Google і атрымаў оферы. Ягоная гісторыя — выдатны гайд.
На сумоўях у бігтэху звычайна даюць абстрактныя задачы, не звязаныя з рэальнай працай, але яны дазваляюць ацаніць кандыдата. Адзін з самых папулярных сайтаў, дзе можна трэніравацца, — leetcode. Але там тысячы заданняў, усяго не вырашыш — ды гэта і не трэба. У якасці альтэрнатывы ёсць спісы, як гэты, дзе сабраныя самыя тыповыя задачы. Калі па ўсіх прайсціся, то будзе прыкладнае ўяўленне, якога тыпу заданні даюць на сумоўях.
Рассылаў рэзюмэ ў тры тыпы кантор
Амерыканскія стартапы. Вельмі мала варыянтаў, дзе гатовыя наняць незнаёмага чалавека не з ЗША. Я адправіў каля 10 водгукаў. Не праігнаравала толькі адная кантора — і тое таму, што там працуе мой сябар. Да тэхнічнага сумоўя не дайшоў.
Мясцовыя кампаніі — як польскія, так і з беларускімі каранямі. Адпраўляў шмат водгукаў, ужо і не памятаю, колькі. У большасці заігнорылі, шмат дзе званок заканчваўся, калі чулі зарплатныя чаканні або тое, што няма магчымасці адкрыць ІП, а па B2B магу працаваць толькі праз бізнэс-інкубатар. У выніку да тэхнічных сумоўяў дайшоў толькі ў дзвюх канторах. У адной была адмова, у другой прапанавалі менш, чым прасіў.
Наяўны ў Варшаве бігтэх: Netflix, Amazon, Google. Спачатку ставіўся да гэтага як да трэніроўкі і цікавага досведу — і нават не думаў, што прайду далей за першы этап. З Netfliх-а мне так і не адказалі, У Google і Amazon прайшоў усе этапы і дайшоў да офераў — яны прыкладна адпавядалі таму, што напісана на levels.fyi.
Атрымліваецца, што нягледзячы на шмат водгукаў, я атрымаў толькі адзін офер (не лічачы бігтэху). Многія пішуць пра «складаны час», і нейкія прыкметы гэтага сапраўды ёсць. Напрыклад, калі раней у лінкедзіне кожны дзень прыходзілі паведамленні ад рэкруцёраў, то цяпер яны пішуць вельмі рэдка, а ў часе размовы могуць рэзка пачаць ігнорыць. Але праблема была ўва мне.
З аднаго боку, мяне разбэсціла апошняе месца працы з добрым заробкам і цікавым праектам (там скарацілі большую частку супрацоўнікаў, уключаючы нашага героя — заўв. рэд.), і я шукаў цікавы неаўтсорс з дыяпазонам вышэйшым за сярэдні. А з другога — я мог мала што прапанаваць наўзамен: даўно не хадзіў па сумоўях, мала развіваўся ў прафесійнай сферы, нічога не вывучаў у вольны час, не цікавіўся навінкамі індустрыі. Увогуле, чыліў у зоне камфорту і добра знаў толькі тое, што выкарыстоўваў у працы. Гэта вылезла мне бокам на сумоўях у не-бігтэх кампаніях, дзе любяць пытацца пра канкрэтныя тэхналогіі і фрэймворкі.
Сумоўі ў Google і Amazon
— Асобна пра кожную кампанію няма сэнсу расказваць, працэсы вельмі падобныя і выглядаюць прыкладна аднолькава.
Спачатку званок з рэкруцёрам, дзе тлумачаць, як усё будзе праходзіць. Далей — прэскрынінг і серыя тэхнічных сумоўяў (у Google было чатыры, у Amazon — пяць). Іх можна паставіць у адзін дзень запар або «размазаць» па днях.
На такіх сумоўях часцей за ўсё вырашаеш задачы, як на LeetCode. Але важны не вынік, а працэс: ці задаеш ты ўдакладняльныя пытанні па ўмовах, ці можаш зразумела апісаць ход сваіх думак, якой якасці пішаш код. Напрыклад, у заданні спецыяльна могуць быць не агавораныя эдж-кейсы, каб паглядзець, ці здагадаешся ты спытаць пра іх адразу або ў працэсе рашэння — ці ўвогуле не спытаеш. У часе рашэння трэба разважаць услых і ўсё тлумачыць. Горш за ўсё, калі ты моўчкі будзеш пісаць код.
Калі доўга не можаш здагадацца, як вырашаць задачу, інтэрв’юер можа даць падказку. А калі справіўся раней за час, могуць даць дадатковую ўмову або ўскладненне. У цэлым, на сумоўях не патрабавалася знаць суперскладаных алгарытмаў. Усе задачы былі на ўзроўні easy/medium літкода.
У Google былі складанейшыя тэхнічныя задачы, У Amazon — behavioral questions.
У Google для гэтага ёсць асобнае сумоўе — Googleyness interview, якое праходзіць даволі лайтова. Па сутнасці, гэта такая праверка на адэкватнасць і адпаведнасць каштоўнасцям кампаніі.
У Amazon усё нашмат стражэй: на кожным інтэрв’ю яны вылучаюць па 15-20 хвілін на пытанні па leadership principles фармату «раскажыце пра сітуацыю з вашага досведу, калі…». Штосьці падобнае ёсць пры сумоўі ў любую кампанію, але ў Amazon гэта строга фармалізавана, вельмі знясільвальна і завязана на іх 16 «запаведзях», якія трэба вывучыць перад сумоўямі.
Адказы трэба даваць у пэўным фармаце STAR (Situation, Task, Action, Result) і прыводзіць прыклады са свайго досведу. У сітуацыі мае быць вялікі маштаб, і пажадана, каб прыклады не паўтараліся. Напрыклад, прынцып Ownership. На пытанне: Tell me about a time when you took on a task that was beyond your job responsibilities — чакаецца аповед пра штосьці эпічнае, а не нейкую дробязь.
Дагэтуль калоціць, калі згадваю гэтыя leadership principles. У часе інтэрв’ю ты можаш адразу не згадаць прыдатнай сітуацыі — і тым больш на хаду структуравана пра яе расказаць. Таму ў часе падрыхтоўкі я загадзя выпісаў усе цікавыя задачы і сітуацыі са свайго досведу і спрабаваў «нацягнуць» іх на кожны прынцып (бо любую сітуацыю можна разгледзець з розных бакоў). За 5 сумоўяў я расказаў каля 15 такіх гісторый.
А яшчэ на адным з этапаў праходзіць званок з будучым менеджарам, дзе вы знаёміцеся, абмяркоўваеце праект, абое глядзіце, наколькі падыходзіце адно аднаму. Толькі пасля гэтага абмяркоўваецца кампенсацыя. Усе аддалена.
Тэрміны праходжання сумоўяў у абедзвюх кампаніях таксама прыкладна аднолькавыя: ад падачы рэзюмэ да атрымання оферу — каля 3 месяцаў.
Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні
Чаму абраў Google?
Мне падабаецца сама кампанія (прывітанне фільму Тhe Internship), у Варшаве ў іх цудоўны офіс, дый грошай прапанавалі больш, чым на Amazon.
Як уладальнік сіняга пашпарта, у такі неспакойны час стараюся не будаваць доўгатэрміновых планаў. Мне вельмі падабаецца гэтая праца, у такой вялікай кампаніі шмат шляхоў для кар’ернага росту. Не думаю, што найбліжэйшым часам захачу яе мяняць.
Ці праўда, што ў Google маленькія заробкі?
Калі глядзець на базавую зарплату, то яна сапраўды сярэдняя нават для польскага рынку. Але не трэба забываць, што поўная кампенсацыя ўключае ў сябе таксама:
Sign-on bonus, які, па сутнасці, таксама невялікая прыбаўка да зп, калі ў думках падзяліць яго на 2-3 гады;
пакет стокаў;
бонус кэшам кожны год;
бонус стокамі кожны год.
Наколькі я ведаю, у Польшчы падатак плаціцца толькі пры продажы стокаў і па плоскім рэйце 19% без усялякіх зусаў, гэта таксама павялічвае net-зарплату. Што праўда, ёсць і адваротны бок: для банкаў твая крэдытаздольнасць усё роўна вызначаецца толькі базавай зп.
Яшчэ ўскосны бонус — трохразовае харчаванне ў офісе. Для бытавога інваліда, які сілкуецца дастаўкамі, выходзіць нядрэнная эканомія.
Падсумоўваючы: калі глядзець на total compensation, для польскага рынку выходзіць добра. Пасля вывучэння прапаноў па UoP маральна я ўжо быў гатовы ісці на нашмат меншыя грошы.
Вы все правильно понимаете. И давайте не будем фокусироваться на нюансах.
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
27 лютага 2025, 20:00
-1
У Google сейчас самый быстрорастущий офис - это Варшава. Больше всего открытых вакансий после Калифорнии. Они ещё года 3 назад купили 2 небоскрёба и потихоньку заполняют (уже 17 этажей одной башни забили)
В местах, откуда не увольняют, другие проблемы. Субботники и партбилет могут забрать. Но хотя бы с причиной, а не вот так бездушно - за низкий выхлоп труда
Нанимают всех кто проходит, ждут некоторый период собирая всякие КПИ, после рандируют и 5 из тех кто внизу списка увольняют, потому что следующий найм приведет инженеров как минимум не с худшим характеристиками - сухая математика
Так и в Яндексе такой же отбор. Только лучших нанимают, да. Видели какой у них поиск крутой? а реклама? А еще безопасные DNS без поддержки DNSSEC.
Элита.
Готов поспорить на деньги, что оффер в РБ будет будет на меньшую сумму, чем на европейском джоб борде))
Ну или на беларуском придется работать 20 часов в сутки ;-)
На европейских джоббордах ты ищещь работу, которая обеспечит тебе хороший доход в более развитых странах.
А на беларуских тебе предлагают работу за три копейки в стране, которая ежедневно теряет уровень жизни.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лютага 2025, 20:03
Возможно вы только вчера приехали. В европе тоже ежедневно уровень жизни падает.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2025, 10:42
Опасные вещи вы про рашку и РБ говорите))
И нет, в Европе уровень жизни не падает)) По крайней мере не в тех странах, куда уезжают беларусы. Ну и не в сравнении с падением уровня жизни в рашке и РБ
Вы же в песках уже, 20 лет назад переехавший))
Совсем вы трындеть разучились, товарищ лейтенант))
И это, прекращайте передавать аккаунты рядовым. Они портят реноме успешному айтишнику из песков с бассейном своими перлами))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2025, 11:55
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
На самом деле в Европе бурно растущий рынок АйТи и найм только ускоряется. Ведь так?
"в Google и Amazon прошел все этапы и дошел до офферов"
"но потом жена начала рожать и он остался..."
нет, ускоряется только на болотах и Северо-Западном Крае
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лютага 2025, 15:26
Вы все правильно понимаете. И давайте не будем фокусироваться на нюансах.
У Google сейчас самый быстрорастущий офис - это Варшава. Больше всего открытых вакансий после Калифорнии. Они ещё года 3 назад купили 2 небоскрёба и потихоньку заполняют (уже 17 этажей одной башни забили)
Они нанимают "действительно лучших" для того чтобы потом уволить их пачкой без видимой причины. Не ведитесь ну эту х***ю )
А я был бы не против чтобы меня так уволили и заплатили 6-12 окладов
В местах, откуда не увольняют, другие проблемы. Субботники и партбилет могут забрать. Но хотя бы с причиной, а не вот так бездушно - за низкий выхлоп труда
да, за невосторженный образ мыслей
Нанимают всех кто проходит, ждут некоторый период собирая всякие КПИ, после рандируют и 5 из тех кто внизу списка увольняют, потому что следующий найм приведет инженеров как минимум не с худшим характеристиками - сухая математика
Я с точки зрения гребцов рассуждаю, им это зачем?
Для гребца это в любом случае отличный опыт, хорошая строка в резюме и хорошая зарплата. А вылететь можно из абсолютно любой фирмы.
причина называется up or out. И это даже не гугл с амазоном изобрели.
Так и в Яндексе такой же отбор. Только лучших нанимают, да. Видели какой у них поиск крутой? а реклама? А еще безопасные DNS без поддержки DNSSEC.
Элита.
Было неплохо хотя бы примерно озвучить сумму ЗП и позицию
Из офиса тормозки и ссобойки с тем что не доели можно домой брать?
Для европейца офис это теперь большой плюс.
На работе можно помыться, погреться, гаджеты зарядить...
Дотационные сосиски с мукой из жуков поесть.
Уважаемый, а что-то Вас нету в статье про администракивку о пропаганде об отказе рожать??
Никто не против, рожайте сколько хотите...
Ещё лет 20-30 по обе стороны нужны будут люди для Донбасского регби с ТМ-62.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Готов поспорить на деньги, что оффер в РБ будет будет на меньшую сумму, чем на европейском джоб борде))
Ну или на беларуском придется работать 20 часов в сутки ;-)
На европейских джоббордах ты ищещь работу, которая обеспечит тебе хороший доход в более развитых странах.
А на беларуских тебе предлагают работу за три копейки в стране, которая ежедневно теряет уровень жизни.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лютага 2025, 20:03
Возможно вы только вчера приехали. В европе тоже ежедневно уровень жизни падает.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2025, 10:42
Опасные вещи вы про рашку и РБ говорите))
И нет, в Европе уровень жизни не падает)) По крайней мере не в тех странах, куда уезжают беларусы. Ну и не в сравнении с падением уровня жизни в рашке и РБ
Нам то кто 10, 15, 20 лет назад переехал, не свистите про уровень жизни, какой он был и стал. На N*xta можете сказки рассказывать...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2025, 11:43