OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4
На сваёй першай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў OpenAI паказала прасунутую версію сваёй флагманскай вялікай моўнай мадэлі GPT-4.
GPT-4 Turbo вучылася на даных аж да красавіка 2023 года — GPT-4, якая выйшла ў сакавіку, знала падзеі толькі да верасня 2021-га. Цяпер яна даступная ў папярэднім рэжыме праз API, а найбліжэйшымі тыднямі выйдзе фінальная версія.
GPT-4 Turbo мае кантэкстнае акно ў 128 тысяч токенаў, што ў 4 разы больш за GPT-4. Гэта самае вялікае кантэкстнае акно сярод камерцыйна даступных АІ-мадэляў. Гэта дазволіць ёй лепш разумець карыстальніцкія запыты і выдаваць змястоўнейшыя адказы.
Паводле слоў стваральнікаў, новая версія мадэлі будзе ў 3 разы таннейшая для распрацоўшчыкаў, ніж папярэднія. Таксама яна атрымала інтэграцыю з DALL-E 3, здольная прымаць на ўваход выявы і ператвараць тэкст у маўленне. Акрамя таго, яна можа генераваць адказы ў JSON-фармаце і атрымала больш гнуткія налады, што будзе карысна для распрацоўшчыкаў.
Читать на dev.by