OpenAI дадала ў ChatGPT галасавы чат з ботам і падтрымку выяў

У найбліжэйшыя два тыдні ўладальнікі падпіскі ChatGPT атрымаюць магчымасць узаемадзейнічаць з чат-ботам з дапамогай голасу і загружаць у чат выявы.

Пакінуць каментарый

У аснове функцыі ляжыць мадэль пераўтварэння тэксту ў маўленне. Карыстальнікі змогуць выбраць адзін з пяці галасоў, якімі з імі будзе размаўляць чат-бот. Паводле слоў крытыкаў, якія апрабавалі новую опцыю, галасы гучаць да страшнага натуральна — надта з пачуццём і роўна, у адрозненне ад асістэнтаў на смартфонах.

Таксама ChatGPT надзялілі «вачыма» — карыстальнік зможа паказаць боту, пра што кажа. Напрыклад, сфатаграфаваць змесціва свайго халадзільніка, а ChatGPT падкажа, што прыгатаваць з наяўных прадуктаў, або адправіць боту фота месца, дзе цяпер падарожнічае, і пагутарыць з ім пра тое, што тут ёсць цікавага.

Паводле слоў OpenAI, падтрымка голасу і выяў пашырыць спектр сцэнароў выкарыстання ChatGPT у паўсядзённым жыцці.

LinkedIn: сотрудники все больше беспокоятся из-за ИИ и врут коллегам, что знают технологию
По теме
LinkedIn: сотрудники все больше беспокоятся из-за ИИ и врут коллегам, что знают технологию
Salesforce: большасць юзераў карыстаецца ChatGPT для забавы
Па тэме
Salesforce: большасць юзераў карыстаецца ChatGPT для забавы

Читать на dev.by