OpenAI перастала выдаваць падпіску ChatGPT Plus

OpenAI часова не афармляе новых падпісак ChatGPT Plus праз ажыятажны попыт і недахоп вылічальных магутнасцяў. Пра гэта паведаміў гендырэктар кампаніі Сэм Альтман.

Пакінуць каментарый

Паводле яго слоў, пасля першай канферэнцыі OpenAI, якая прайшла на пачатку лістапада, кампанія назірае ўсплёск цікавасці да сваіх распрацовак, і ён перавысіў тэхнічныя магчымасці кампаніі. Каб забяспечыць якасную працу сваіх нейрасетак для карыстальнікаў, вырашана прыпыніць выдачу падпісак.

Падчас канферэнцыі OpenAI паказала нейрасетку GPT-4 Turbo, магутнейшую і таннейшую за GPT-4. Таксама ў карыстальнікаў ChatGPT з’явіцца магчымасць ствараць кастамныя версіі чат-бота пад свае задачы, нават не маючы навыкаў праграмавання.

А пакуль можна пакінуць заяўку на падпіску. Калі іх зноў пачнуць афармляць, OpenAI абяцае паведаміць карыстальнікам праз праграму.

OpenAI дазволіць кожнаму стварыць кастамізаванага чат-бота для сябе
Па тэме
OpenAI дазволіць кожнаму стварыць кастамізаванага чат-бота для сябе
OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4
Па тэме
OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4

Читать на dev.by