OpenAI паспяхова лабіруе ў ЕС мяккія патрабаванні для сваіх АІ

Распрацоўшчык ChatGPT дамагаецца мякчэйшых падыходаў пры распрацоўцы заканадаўства, якое рэгулюе прымяненне генератыўнага штучнага інтэлекту.

1 каментарый

Паводле даных Time, кампанія звярнулася да еўрапейскіх заканадаўцаў, каб тыя ўнеслі некалькі паправак у праект закона. OpenAI прапанавала не залічваць сістэмы АІ агульнага прызначэння (GPAI), куды ўваходзяць ChatGPT, DALL-E, да «высокарызыкоўных». Гэта накладае на іх самыя строгія забавязанні па бяспецы і празрыстасці.

OpenAI лічыць, што толькі кампаніі, якія відавочна ўжываюць АІ у галінах з высокай рызыкай, маюць выконваць правілы гэтай катэгорыі. «Сама па сабе GPT-3 не з’яўляецца сістэмай высокай рызыкі, але мае магчымасці, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаныя ў выпадках выкарыстання з высокай рызыкай», — пазначана ў дакуменце, які кампанія адправіла еўрапейскім чыноўнікам у верасні 2022 года.

Крыніца выдання ў Еўракамісіі пацвердзіла, што прадстаўнікі OpenAI занепакоеныя празмерным рэгуляваннем, якое можа паўплываць на інавацыі ў галіне АІ. З усяго відаць, лабіраванне выявілася паспяховым: у апошняй рэдакцыі законапраекта GPAI не залічваецца да катэгорыі высокарызыкоўных сістэм. Чакаецца, што дакумент будзе ўхвалены да канца гэтага года.

OpenAI рыхтуе анлайн-краму для АІ-прадуктаў
Па тэме
OpenAI рыхтуе анлайн-краму для АІ-прадуктаў
OpenAI дагэтуль не пачала навучаць GPT-5 праз боязь небяспечнасці мадэлі
Па тэме
OpenAI дагэтуль не пачала навучаць GPT-5 праз боязь небяспечнасці мадэлі
OpenAI прапанавала спосаб змагацца з «галюцынацыямі» ChatGPT
Па тэме
OpenAI прапанавала спосаб змагацца з «галюцынацыямі» ChatGPT

Читать на dev.by