OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года
У найбліжэйшыя месяцы OpenAI выпусціць GPT-5 — новую версію мадэлі, якая ляжыць у аснове ChatGPT. Паводле слоў дзвюх крыніц Business Insider, рэліз мае адбыцца ў сярэдзіне года — то-бок, як мяркуецца, улетку.
Некаторыя карпаратыўныя кліенты нядаўна атрымалі доступ да дэма-версій апошняй мадэлі і адпаведных абнаўленняў ChatGPT.
Паводле аповеду аднаго СЕО, які апрабаваў GPT-5, яна «істотна лепшая» за папярэднюю. Магчымасці новай мадэлі OpenAI дэманструе на кейсах і даных, унікальных для мэтавай кампаніі. Таксама яна згадвала пра функцыі мадэлі, якія пакуль толькі рыхтуюцца ўбачыць свет, напрыклад, выклік АІ-агентаў, якія распрацоўваюцца OpenAI для аўтаномнага выканання розных задач.
Дакладнай даты рэлізу новай мадэлі ў OpenAI пакуль няма, таму тэрміны, названыя крыніцамі BI, могуць змяніцца. Акрамя таго, трэніроўка GPT-5 яшчэ не завершаная. Далей яна будзе праходзіць унутранае і вонкавае тэсціраванне для падрыхтоўкі да публічнага запуску.
Читать на dev.by