OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT
OpenAI запусціла версію ChatGPT, якая забяспечыць палепшаную абарону даных карпаратыўных кліентаў.
Падпісчыкаў ChatGPT Enterprise таксама чакае неабмежаваны доступ да GPT-4 на вышэйшай хуткасці, больш інструментаў аналізу даных, магчымасць задаваць чатботу складанейшыя пытанні і іншае.
Прыватнасць і бяспека адчувальных даных становіцца каменем спатыкнення для многіх кампаній: яны асцерагаюцца, што іх даныя будуць выкарыстоўвацца для трэніроўкі чатбота і пасля могуць выцечы праз яго. OpenAI абяцае, што карыстальнікі ChatGPT Enterprise будуць мець кантроль над сваімі данымі і што яны не будуць прымяняцца для навучання мадэлі, якая ляжыць у аснове чатбота.
Неўзабаве ў пакеце з’явяцца дадатковыя функцыі, напрыклад, яшчэ больш прасунутыя магчымасці аналітыкі і кастамізацыі базы ведаў чатбота аб кампаніі і яе даных. Таксама ў далейшым плануюцца тарыфы для невялікіх каманд.
У OpenAI ужо ёсць платная падпіска ChatGPT Plus за $20 на месяц. Яна таксама прапаноўвае пашыраныя магчымасці, але не заточаная пад карпаратыўных кліентаў.
Читать на dev.by