Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI знізіла цэны на дзве мадэлі GPT-4.5

Кампанія знізіла кошт выкарыстання двух мадэляў сямейства GPT-5.6 праз тры тыдні пасля іх выпуску. Цана GPT-5.6 Luna зменшылася на 80%, а GPT-5.6 Terra — на 20%.

Пакінуць каментарый

Цяпер мільён уваходных токенаў Terra каштуе $2, а выхадных — $12. Для Luna цэны складаюць $0,20 і $1,20 адпаведна. Кошт найбольш магутнай мадэлі сямейства, GPT-5.6 Sol, застаўся ранейшым — $5 за мільён уваходных і $30 за мільён выхадных токенаў.

OpenAI растлумачыла зніжэнне цэн павышэннем эфектыўнасці мадэляў і інфраструктуры. Паводле дадзеных кампаніі, аптымізацыя праграмнага забеспячэння скараціла выдаткі на абслугоўванне GPT-5.6 на 20%, а эфектыўнасць генерацыі токенаў вырасла больш чым на 15%.

«Наша стратэгія застаецца ранейшай: павышаць магчымасці і эфектыўнасць, каб кожнае пакаленне інтэлекту выконвала больш працы пры меншых выдатках», — заявілі ў OpenAI.

Змены адбываюцца на фоне імкнення бізнесу скараціць выдаткі на ШІ. Кампаніі ўсё часцей ацэньваюць акупнасць тэхналогіі і не гатовы выкарыстоўваць самыя магутныя мадэлі для ўсіх задач. Дадатковы ціск на амерыканскіх распрацоўшчыкаў аказваюць больш танныя сістэмы Google і Microsoft, а таксама кітайскія мадэлі з адкрытымі вагамі.

У OpenAI лічаць, што для большасці масавых задач можна выкарыстоўваць Luna, а больш складаныя этапы перадаваць Terra ці Sol. Напрыклад, магутная мадэль можа скласці план распрацоўкі, пасля чаго больш таннная сістэма напіша код, запусціць тэсты і праверыць вынік.

Новыя цэны дзейнічаюць у API з 30 ліпеня. Кошт падпісак на ChatGPT і Codex, а таксама памеры квот не зміяніліся, аднак выкарыстанне Terra і Luna цяпер расходуе менш крэдытаў. Адначасова OpenAI запусціла для GPT-5.6 Sol рэжым Fast, які замяніў Priority Processing у API. Ён дазваляе атрымліваць адказы да 2,5 разу хутчэй за стандартны рэжым, але каштуе ўдвая даражэй.

Дзве галоўныя памылкі бізнесу пры ўкараненні ШІ — меркаванне CEO амерыканскага PwC
Дзве галоўныя памылкі бізнесу пры ўкараненні ШІ — меркаванне CEO амерыканскага PwC
Па тэме
Дзве галоўныя памылкі бізнесу пры ўкараненні ШІ — меркаванне CEO амерыканскага PwC
Anthropic настроіла супраць сябе Крамянёвую даліну: партнёры баяцца страціць кліентаў
Anthropic настроіла супраць сябе Крамянёвую даліну: партнёры баяцца страціць кліентаў
Па тэме
Anthropic настроіла супраць сябе Крамянёвую даліну: партнёры баяцца страціць кліентаў
Microsoft вырашыла агрэсіўней канкурыраваць з OpenAI і Anthropic
Microsoft вырашыла агрэсіўней канкурыраваць з OpenAI і Anthropic
Па тэме
Microsoft вырашыла агрэсіўней канкурыраваць з OpenAI і Anthropic

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.