Заснавальнік Twitter навайбкодыў другую аплікацыю за тыдзень — трэкер вітаміну D

Сузаснавальнік Twitter Джэк Дорсі прэзентаваў новую мабільную аплікацыю Sun Day, якая адсочвае ўзровень ультрафіялетавага выпраменьвання і сінтэзу вітаміну D. Раней у гэтым месяцы Дорсі выпусціў зашыфраваны месэнджар Bitchat.

Пакінуць каментарый

Аплікацыя Sun Day даступная на iOS праз платформу TestFlight, а яе зыходны код выкладзены на GitHub у адкрытым доступе. Sun Day выкарыстоўвае геалакацыю для адлюстравання бягучага індэксу УФ-выпраменьвання, часу ўзыходу і заходу сонца, а таксама ўзроўню воблачнасці.

Карыстальнікі могуць пазначыць тып скуры, наколькі яны апрануты і ўручную запускаць і завяршаць сесіі знаходжання на сонцы. На падставе гэтых даных аплікацыя ацэньвае, колькі вітаміна D патэнцыйна выпрацаваў арганізм і як доўга можна бяспечна знаходзіцца на сонцы без рызыкі апёкаў.

Паводле словаў Дорсі, ён займаецца распрацоўкай такіх праектаў у вольны час, выкарыстоўваючы адкрыты ШІ-інструмент Goose — альтэрнатыву больш вядомым рашэнням у сферы ШІ-кодынгу накшталт Windsurf ці Cursor.

Заснавальнік Twitter стварыў новы месэнджар, які працуе без інтэрнэту і рэгістрацыі
Па тэме
Заснавальнік Twitter стварыў новы месэнджар, які працуе без інтэрнэту і рэгістрацыі
Вайб-кодынгавы стартап Windsurf усё ж такі набылі. І гэта не OpenAI і не Google.
Па тэме
Вайб-кодынгавы стартап Windsurf усё ж такі набылі. І гэта не OpenAI і не Google.
Галоўны вайбкодынгавы стартап назваў тры навыкі, якімі павінен валодаць распрацоўшчык (і гэта не ШІ)
Па тэме
Галоўны вайбкодынгавы стартап назваў тры навыкі, якімі павінен валодаць распрацоўшчык (і гэта не ШІ)

Читать на dev.by