Ад гары Касцюшкі да ўніверсітэта Скарыны: з'явілася культурная карта беларускага замежжа

Ці памятаеце By_Mapka — інтэрактыўную карту, дзе беларусы адзначаюць паслугі, якія могуць прапанаваць у розных гарадах ва ўсім свеце? Яе стваральнікі выпусцілі новы праект — культурную карту беларускага замежжа пад назвай kultmapka.me.

18 каментарыяў

Мэта праекта — дапамагчы нават у рэлакацыі адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, і ўсвядоміць унёсак ураджэнцаў нашых зямель у гісторыю і культуру іншых краін.

Цяпер на карце ўжо больш за 200 пунктаў у 30 краінах — ад Літвы і Польшчы да Аўстраліі і Чылі. Гэта могуць быць знакавыя месцы, помнікі, музеі, магілы і нават горы, названыя ў гонар нашых землякоў. Напрыклад, у Аўстраліі ёсць гара Касцюшкі, а ў Паўднёвай Амерыцы размешчаны горны хрыбет Кардыльера-Дамейка, які носіць імя нацыянальнага героя Чылі, заснавальніка ўніверсітэта ў Сант’яга і вялікага сябра Адама Міцкевіча Ігната Дамейкі. 

Таксама на карце можна знайсці месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Марка Шагала, Францыска Скарыны, Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Васіля Быкава, Шымона Перэса і многіх іншых вядомых ураджэнцаў беларускіх зямель.

Сэрвіс і апісанні лакацый прадстаўленыя ў беларускай і рускамоўнай версіях. Для зручнасці пошуку большасць артэфактаў мае дакладныя даныя геалакацыі. У перспектыве каманда Kultmapka плануе распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласці самы кароткі маршрут да найбліжэйшага беларускага месца.  

Ідэя стварэння такой карты з’явілася ў каманды By_Mapka ў 2022 годзе. Па словах валанцёра праекта Уладзіміра, асноўная складанасць палягала ў зборы і апрацоўцы інфармацыі аб дастатковай колькасці цікавых аб’ектаў: «Прыгожа яе аформіць, растлумачыць, чым гэты культурны аб’ект можа быць цікавы беларусам — гэта даволі складаная задача. Для нас яна была больш складанай і працаёмкай з пункта гледжання часу, чым зрабіць непасрэдна саму карту.  Бо каманда ў нас невялікая, ва ўсіх ёсць асноўная праца».

Прыкладна за месяц удалося сабраць больш за 200 пінаў. Але нават гэта — толькі малая частка культурных артэфактаў беларусаў, якія былі раскіданыя па свеце. Таму каманда просіць дадаваць інфармацыю аб знакавых месцах, усталяваных помніках або культурных артэфактах у музеях вашых гарадоў, звязаных з Беларуссю. Пісаць сюды.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Bel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы сыходзяць з твітара
По теме
Bel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы сыходзяць з твітара

Читать на dev.by