Першы пацыент Neuralink з чыпам у мозгу паказаў, як гуляе ў шахматы сілай думкі

Кампанія Ілана Маска паказала, як першы пацыент, якому ўжывілі ў мозг чып, гуляе ў анлайн-шахматы.

1 каментарый

У трансляцыі на платформе Х прадстаўнік Neuralink паказаў 29-гадовага Нолана Арбо, які восем гадоў таму атрымаў траўму спіннога мозгу і страціў рухомасць усіх канцавін. Пацыент расказаў, што не можа рухаць рукамі і нагамі, а таксама не адчувае нічога ніжэй за ўзровень плячэй.

Паводле слоў Арбо, аперацыя прайшла лёгка, з бальніцы яго выпісалі ўжо на наступны дзень. Пасля трэніроўкі і наладжвання абсталявання ён навучыўся кіраваць курсорам з дапамогай думкі. Ноланда так бударажыла новая магчымасць, што ён прачынаўся, а шостай раніцы і з нецярпеннем чакаў, калі атрымае доступ да ноўтбука.

У часе трансляцыі кампанія паказала, як пацыент гуляе ў шахматы на ноўтбуку, перамяшчаючы фігуры па дошцы курсорам. Мужчыну падабаецца гуляць у шахматы і відэагульню Civilization VI, у якую ён перастаў гуляць пасля няшчаснага выпадку. «Вы [Neuralink] далі мне магчымасць зрабіць гэта зноў, і я гуляў восем гадзін запар», — сказаў ён.

Мужчына так захапіўся анлайн-шахматамі, што з цяжкасцю чакаў моманту, калі акумулятар ужыўленага імпланта зноў зарадзіцца. Зарада хапае на некалькі гадзін бесперапыннай працы, затым яго трэба папаўняць з дапамогай адмысловай падушкі з функцыяй бесправадной зарадкі.

Арбо заўважыў, што тэхналогія кампаніі не пазбаўленая недахопаў, аднак ужо ў цяперашнім выглядзе распрацоўкі Neuralink моцна змянілі яго жыццё. Рэгулятары яшчэ не дазволілі кампаніі правесці аперацыі на іншых добраахвотніках. У будучыні Neuralink плануе заняцца серыйнай вытворчасцю імплантаў і іх устаноўкай.

Першы пацыент Neuralink навучыўся кіраваць курсорам з дапамогай думкі
Па тэме
Першы пацыент Neuralink навучыўся кіраваць курсорам з дапамогай думкі
Neuralink упершыню ўжывіла чып у мозг чалавека
Па тэме
Neuralink упершыню ўжывіла чып у мозг чалавека
Тысячи людей хотят вживить чип Neuralink: стартап набирает добровольцев
По теме
Тысячи людей хотят вживить чип Neuralink: стартап набирает добровольцев

Читать на dev.by