Пяскоў: у Расіі месэнджары «празрыстыя для спецслужбаў». Усе

Перапіска ў любых месэнджарах абсалютна празрыстая для спецслужбаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю ТАСС, каментуючы сітуацыю з WhatsApp і Telegram, а таксама ўкараненне месэнджара Max у краіне.

2 каментарыя

«Вядома, мы павінны разумець, што любыя месэнджары — гэта абсалютна празрыстая сістэма. І людзі, якія іх выкарыстоўваюць, павінны разумець, што яны ўсе празрыстыя. Для спецслужбаў», — адзначыў Пяскоў. Ён дадаў, што гэта важна ўлічваць у выпадку з сакрэтнымі дзяржаўнымі і карпаратыўнымі пытаннямі.

Таксама ён растлумачыў, чаму не бачыць розніцы паміж любымі месэнджарамі ў праблеме махляроў: «Я не разумею, у чым розніца, таму што махляры гэтак жа карыстаюцца што Telegram, што Max. Я не разумею кантэксту гэтых абмеркаванняў».

Разам з тым ён лічыць, што WhatsApp і Telegram павінны заставацца ў Расіі і ствараць канкурэнцыю Max, таму што толькі так дзяржаўны месэнджар зможа развівацца.

Раней у краіне абмежавалі званкі ў WhatsApp і Telegram. Афіцыйная прычына — барацьба з махлярамі.

За інфраструктуру Telegram адказваюць тыя ж кампаніі, што абслугоўваюць комплексы ФСБ, якія выкарыстоўваюцца для сачэння за людзьмі
Па тэме
За інфраструктуру Telegram адказваюць тыя ж кампаніі, што абслугоўваюць комплексы ФСБ, якія выкарыстоўваюцца для сачэння за людзьмі
Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай
Па тэме
Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай

Читать на dev.by