Пічаі расказаў, які вэб-сайт чытае зранку. Яшчэ яго любяць Цукерберг і Надэла

СЕО Google Сундар Пічаі ў нядаўнім інтэрв’ю Wired падзяліўся, які сайт адкрывае перш за ўсё зранку. Гэта агрэгатар тэхналагічных навін Techmeme, папулярны як сярод айцішных топ-менеджараў, так і сярод простых фанатаў тэхналогій.

Пакінуць каментарый

Techmeme збірае спасылкі на апошнія навіны, якія выходзяць на Bloomberg, CNBC, The Verge і іншых інтэрнэт-рэсурсах, што асвятляюць ІТ-індустрыю. Партал у 2005 годзе заснаваў інжынер софту Гейб Рывера. Ён дазваляе хутка і без рэкламы азнаёміцца з падзеямі, што адбываюцца, па загалоўках і кароткім апісаннях і перайсці на цікавыя матэрыялы для падрабязнейшага азнаямлення.

Па-за межамі ІТ-сферы сайт мала вядомы, а колькасць яго наведвальнікаў на месяц вымяраецца тысячамі. Але, паводле слоў Рыверы, акрамя Пічаі на ім сядзяць гендырэктар Meta Марк Цукерберг, тэхдырэктар Эндру Босварт і гендырэктар Instagram Адам Мосеры. Таксама яго чытаюць гендырэктар Microsoft Сацья Надэла, выканаўчы старшыня LinkedIn Джэф Вайнер, экс-прэзідэнт PayPal Дэвід Маркус і былы гендырэктар тады яшчэ Twitter Дзік Кастола.

А гендырэктары Apple і Nvidia Цім Кук і Дженсен Хуанг пачынаюць новы дзень не з навін, а з імэйлаў ад супрацоўнікаў.

Гендиректора компаний вроде Apple рано встают и мало спят
По теме
Гендиректора компаний вроде Apple рано встают и мало спят
Никаких планов, отчётов, высоченной иерархии: как устроена Nvidia под руководством Дженсена Хуанга
По теме
Никаких планов, отчётов, высоченной иерархии: как устроена Nvidia под руководством Дженсена Хуанга
Цукерберг захапіўся развядзеннем быдла, будзе паіць яго півам
Па тэме
Цукерберг захапіўся развядзеннем быдла, будзе паіць яго півам
Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Па тэме
Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі

Читать на dev.by