Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У мінскім Playrix звальненні. Кампанія: часам звальняем «па выніках працы»

Некалькі экс-супрацоўнікаў геймдэў-кампаніі Playrix расказалі dev.by пра звальненні ў мінскім офісе вясной-летам 2022-га. Суразмоўцы звольніліся або былі звольненыя апошнім часам.

2 каментарыя

Некалькі экс-супрацоўнікаў геймдэў-кампаніі Playrix расказалі dev.by пра звальненні ў мінскім офісе вясной-летам 2022-га. Суразмоўцы звольніліся або былі звольненыя апошнім часам.

Кампанія паведаміла, што «часам вымушаная расставацца з асобнымі супрацоўнікамі па выніках працы», але пра скарачэнні або закрыццё офіса гаворкі няма.

Playriх заснаваная Дзмітрыем і Ігарам Бухманамі ў 2004 у расійскай Волагдзе. Галаўны офіс размешчаны ў Дубліне, Ірландыя.

Вядомасць прынеслі праекты ў жанры match 3: Wildscapes, Homescapes, Gardenscapes, Fishdom, а таксама казуальны Township.

У верасні 2020 года кампанія ацэньвалася ў $7,8 млрд. Штодзённая аўдыторыя праектаў — больш за 30 мільёнаў чалавек. У Playrix працуюць каля 4000 супрацоўнікаў, з іх 1500 — у Расіі. Кампанія ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых кампаній Украіны: улетку 2022 года там працавалі 1483 чалавекі. 

У 2019 годзе кампанія ўступіла ў ПВТ і інвеставала ў капітал беларускай студыі Vizor Games. У мінскім офісе на пачатку 2022 года працавалі каля 100 чалавек.  

Сузаснавальнік Playrix Ігар Бухман у інтэрв’ю Forbes, апублікаваным 31 сакавіка, назваў тое, што адбываецца, «трагедыяй» і заклікаў спыніць вайну.

Інфармацыю пра звальненні dev.by пацвердзілі чацвёра былых супрацоўнікаў мінскага офіса Playrix.   

— Скарачэнні пачаліся дзесьці пры канцы мая — у чэрвені. Наколькі ведаю, першапачаткова «паадсявалі» джунаў, потым трохі «прайшліся» па мідлах. Моцных спецаў не чапалі. Хаця цяпер сітуацыя магла змяніцца, — кажа былы супрацоўнік Playrix.  

Дакладную колькасць звольненых ён назваць не змог: 

— Не магу сказаць у працэнтах або лічбах, але, здаецца, вельмі шмат. Пасля майго сыходу (а сышоў я сам, бо не захацеў працаваць з такім падыходам) праз кожныя пару дзён у LinkedIn з’яўляліся былыя супрацоўнікі офіса са статусам «Open to work».

У LinkedIn мы выявілі больш за 10 айцішнікаў, якія пайшлі з мінскага офіса Playrix на працягу вясны і лета. Як мінімум 5 з іх — адразу па выпрабавальным тэрміне.

Па словах айцішніка, маштабныя скарачэнні маглі закрануць увесь Playrix, а не толькі мінскі офіс.  

«Шчыльнасць талентаў»

Іншы былы супрацоўнік Playrix расказвае, што многія звальненні адбываліся ў рамках праграмы «шчыльнасць талентаў»: 

— Пасля пачатку вайны кампанія ўсяляк дапамагала супрацоўнікам. Тут прэтэнзій нуль. Аднак праз некалькі месяцаў у офісе запусцілі працэс, які яны называюць адпаведнасцю «шчыльнасці талентаў». Нібыта ў кампаніі працуюць толькі найлепшыя людзі індустрыі, і калі ты не адпавядаеш чаканням (часцяком відавочна завышаных), цябе пераводзяць на іншы праект або ў «дружалюбную» студыю (тыпу Vizor Games). Калі нідзе не патрэбны спецыяліст твайго профілю — цябе выстаўляюць на вуліцу. Пры гэтым менеджарам рассылалі дакумент, у якім апісвалася, «як зрабіць так, каб не выплачваць супрацоўніку (або выплачваць мінімальна) грошы за скасаванне кантракта». Казалі, што «шчыльнасцю талентаў» кампанія кіравалася заўжды, але насамрэч такога не было раней — прынамсі не ў такіх маштабах.

Яшчэ адна крыніца dev.by пацвердзіла інфармацыю пра звальненні ў рамках «шчыльнасці талентаў» — яго самога звольнілі такім парадкам: 

— Звольнілі праз неадпаведнасць «шчыльнасці талентаў». Якія патрабаванні да талентаў — ніхто не ведае. Так звольнілі чалавек дзесяць за пару тыдняў, але ва ўсёй кампаніі іх было дакладна больш. У мінскім офісе звольнілі многіх. Там цяпер пуста — засталося чалавек 10 (раней у офіс хадзіла чалавек 40). (Гэта візуальная ацэнка суразмоўцы, кампанія не паведамляе пра колькасць звольненых. — Заўв.)   

Паводле слоў былых супрацоўнікаў, апошнімі месяцамі ў мінскім офісе не прапаноўвалі кантрактаў пачаткоўцам па выпрабавальным тэрміне: 

— З сямі пачаткоўцаў выпрабавальны тэрмін не закрыў ніхто. 

Адзін супрацоўнік мінскага офіса Playrix паведаміў, што «сур’ёзных скарачэнняў не заўважыў» і «ў кампаніі ўсё як мае быць з прыбыткам». На яго праекце было толькі адно звальненне за апошні час — «па выніках працы»:  

— Развіталіся на добрай ноце.        

Playrix: Гаворка пра скарачэнні або закрыццё офіса не ідзе

У прэс-службе Playrix сітуацыю пракаментавалі так:

«У Playrix мы заўжды імкнуліся працаваць з наймацнейшымі прафесіяналамі ў індустрыі. Часам мы вымушаныя расставацца з асобнымі супрацоўнікамі па выніках працы, але гаворка пра скарачэнні або закрыццё офіса не ідзе».


Playrix — далёка не адзіная кампанія са сферы мабільнага геймдэву, з якой апошнім часам прыходзяць паведамленні пра сур’ёзныя скарачэнні штату. На пачатку лета стала вядома пра звальненні ў WannaPlay і Playgendary. Ізраільскія СМІ пісалі пра планы Playtika скараціць 250 чалавек.

Пра звальненні ў вашай кампаніі вы можаце паведаміць у наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна.

Чытайце таксама
Meta расчаравалася ў метасусвеце і скарачае выдаткі
Meta расчаравалася ў метасусвеце і скарачае выдаткі
Meta расчаравалася ў метасусвеце і скарачае выдаткі
3 каментарыя
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ
Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
17 каментарыяў
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
2 каментарыя
Пачалося. PKO масава просіць ВНЖ, абяцае блакіроўку картак
Пачалося. PKO масава просіць ВНЖ, абяцае блакіроўку картак
Пачалося. PKO масава просіць ВНЖ, абяцае блакіроўку картак
Банк вядомы тым, што без праблем адкрываў рахункі для беларусаў па пашпарце, не патрабуючы ВНЖ. Зараз ён спасылаецца на свежы 19-ы пакет санкцый ЕС.
69 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

Вообщем неправильный череп и плотность у вас, идите к Энди там много вакансий

7

Увольнений нет. Это просто отрицательный набор.