Падлетак прыдумаў хітрую схему эканоміі пры пералёце. Авіякампанія забаніла яго на 3 гады
Падлетак скарыстаўся прыёмам, вядомым як skiplagging. Зэканоміць сапраўды атрымліваецца, калі пасажыра не паспеюць затрымаць.

Авіякампанія American Airlines забараніла 17-гадоваму падлетку Логану Парсансу карыстацца сваімі паслугамі на працягу трох гадоў пасля таго, як той выкарыстаў падманную схему. Малады чалавек зэканоміў $250 на падарожжы з Фларыды ў Паўночную Караліну, забраніраваўшы білет у Нью-Ёрк.
Часам білет на прамы рэйс да канчатковага пункта прызначэння абыходзіцца даражэй, ніж цана на рэйс з перасадкамі. Некаторыя людзі браніруюць вылеты ў пункт прызначэння і прапускаюць стыковачны рэйс. Такі спосаб вядомы як skiplagging і ў тэорыі дае магчымасць зэканоміць невялікую колькасць грошай. Аднак у выпадку паймання пасажыра ў яго могуць узнікнуць праблемы з авіякампаніяй.
Парсанс вылецеў з з Гейнсвіла (штат Фларыда) у Нью-Ёрк з прыпынкам у Шарлот (штат Паўночная Караліна). Там яго планы парушыла служба бяспекі аэрапорта — падлетка затрымалі. Паводле слоў сям'і Логана, пералёт з Фларыды ў Паўночную Караліну абышоўся ў $150, тады як прамы рэйс да Паўночнай Караліны каштаваў больш за $400.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вы бы определились что ли?
Таки придумал или же воспользовался схемой, которая известна уже более 10 лет как?